Масквічкі нараджаюць у беларускай правінцыі
11.03.2011 11:23
—
Новости Здоровья
|
Масквічкі нараджаюць у беларускай правінцыі Усё больш жыхарак расійскіх мегаполісаў, такіх як Масква, Санкт-Пецярбург, прыязджаюць нараджаць у Беларусь. Напрыклад, Віцебскі радзільны дом №1 толькі за першы месяц гэтага года выканаў гадавы план па экспарту паслуг. Іншаземкі і іх сваякі высока ацэньваюць прафесіяналізм беларускіх спецыялістаў. Ды і кошт паслуг нашмат меншы, чым у Маскве. Безумоўна, і харчаванне, пражыванне ў гатэлях для сваякоў параўнальна даступныя.
Як паведаміў "Звяздзе" начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзяркач, колькасць будучых мам з той жа Масквы, якія вырашылі нараджаць у Віцебску, стабільна павялічваецца. Іх прыцягвае магчымасць без праблем загадзя дамовіцца аб знаходжанні ў радзільным доме, адсутнасць затораў на дарогах, магчымасць адпачнуць пасля родаў на турбазе, у гатэлях. Цікава, што нямала кліентаў пажадалі атрымаць медыцынскія паслугі пасля агляду сайта турыстычных паслуг вобласці, дзе асобнае месца займаюць прапановы медыкаў прайсці абследаванне, пралячыцца. Калі ў 2009 годзе медыцына Віцебшчыны на экспарце медыцынскіх паслуг зарабіла ўсяго каля 200 тысяч долараў ЗША, то летась ужо каля 450 тысяч долараў. Сёлета — ужо больш за сто тысяч долараў. Плануецца ў бягучым годзе зарабіць каля 17 мільярдаў рублёў. Павялічэнню колькасці замежных пацыентаў спрыяе спецыяльна створанае агенцтва з інфармацыйным цэнтрам, якое дзейнічае пры 2-й абласной бальніцы. Рэкламуюцца паслугі не толькі ўстаноў аховы здароўя Віцебшчыны. Своеасаблівымі "брэндамі"сярод замежных грамадзян, паводле слоў галоўнага медыка вобласці, сталі кардыялогія, практалогія і іншыя медыцынскія сферы Віцебшчыны. Вялікія перспектывы з'явяцца са стварэннем бязвізавай 50-кіламетровай зоны для жыхароў памежных тэрыторый Латвіі, Літвы і Беларусі. Дарэчы, не сакрэт, што пасля ўступлення прыбалтыйскіх краін у Еўрасаюз у іх з'явілася праблема недахопу медыцынскіх кадраў. Каб абслужыць прыбалтаў, сучаснае абсталяванне ўстанаўліваецца і ў прыгранічных беларускіх раёнах. Тут замацоўваюцца кадры, ствараецца інфраструктура для рэабілітацыі і адпачынку. Як падкрэсліў Юрый Дзяркач, ніякім чынам экспарт медыцынскіх паслуг не ўплывае на аказанне медыцынскай дапамогі землякам. Наадварот, з'яўляецца магчымасць набываць за заробленыя грошы новае абсталяванне, укараняць новыя, сучасныя тэхналогіі. Ды і заробак урачоў, медыцынскіх сясцёр павялічваецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усё больш жыхарак расійскіх мегаполісаў, такіх як Масква, Санкт-Пецярбург, прыязджаюць нараджаць у Беларусь. Напрыклад, Віцебскі радзільны дом №1 толькі за першы...
|
|