ІНФАРМ-УКОЛ. 21.by

ІНФАРМ-УКОЛ

24.03.2011 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чытай хваробы па языку

Аглядаць язык лепш за ўсё пры дзённым святле, адразу пасля прабуджэння, да гігіенічных працэдур і сняданку. Для такой дыягностыкі язык умоўна дзеляць на чатыры асноўныя зоны, кожная з якіх адказвае за стан пэўных органаў.

1-я зона — кончык языка — сэрца і лёгкія. Чырвоныя кропкі ў гэтым аддзеле азначаюць, што гэтыя органы працуюць з перагрузкай. Скараціце або нават выключыце з рацыёну на нейкі час тлустую, вострую, цяжкую ежу. Запішыцеся і на прыём да кардыёлага.

2-я зона — сярэдняя частка — страўнік і селязёнка. Густы белы або жаўтаваты налёт сведчыць аб дрэнным страваванні. Імкніцеся харчавацца рэгулярна, ешце кашы і супы. Магчыма, вам неабходна прайсці курс лячэння ад дысбактэрыёзу.

3-я зона — корань языка — ныркі, мачавы пузыр і кішэчнік. Калі зона выглядае прыпухлай, значыць, у гэтых органах адбываецца застой вадкасці. Ешце больш гародніны, фруктаў і зяленіва.

4-я зона — бакі — печань і жоўцевы пузыр. Чырвоныя прыпухлыя бакі языка — трывожны сігнал ад гэтых органаў. Ужывайце менш вострага, адмоўцеся ад алкаголю, сачыце за сваім эмацыйным станам.

Інструктар-валеолаг 18-й гарадской паліклінікі г. Мінска Галіна ЧЫРАК раіць: пасля кожнай чысткі зубоў не забывайце пачысціць і язык, пачынаючы з задняй яго часткі. Лёгкімі кругавымі рухамі вы не толькі выдаліце налёт, але і паўплываеце на пэўныя зоны языка, а значыць, палепшыце стан арганізма. Выкарыстоўвайце дадаткова зубныя ніці, шчоткі для міжзубных прамежкаў, гелі і эліксіры для паласкання. Усё гэта дазволіць палепшыць і знешні выгляд языка.

Нармальны язык выглядае мяккім і ружовым і мяняецца пры некаторых хваробах. Надта светлы язык можа ўказваць на анемію або знясіленне. Цёмна-чырвоны сігналізуе аб інфекцыйным захворванні, высокай тэмпературы, ішэміі або атручэнні. Малінавы язык сведчыць аб тых жа хваробах, але якія працякаюць у больш цяжкай форме. Фіялетавае адценне азначае, што магчымая цяжкая інфекцыйная хвароба, парушэнні ў рабоце сістэмы кровазвароту і дыхання.

Белы налёт па ўсёй паверхні можа сведчыць аб дысбактэрыёзе, малочніцы, стаматыце. Калі ён размешчаны па краях і на пярэдняй трэці языка — магчыма, хворыя лёгкія, калі на краях задняй трэці — магчыма, хварэюць ныркі.

Белаваты налёт у кораня ўказвае на энтэракаліт. Пенападобны налёт па краях і на пярэдняй трэці выдае хранічны бранхіт. Жоўты налёт указвае на парушэнні стрававання, запоры. Шэраваты налёт кажа аб хранічных (якія незаўважна працякаюць) хваробах страўніка і кішэчніка. Магчыма таксама наяўнасць павышанай кіслотнасці.

Змяніць афарбоўку языка могуць таксама некаторыя прадукты і медыкаменты. Малако пакідае на языку белы налёт, кава — карычневы; чарніцы, буракі і чырвонае віно — фіялетавы. Надта гарачая ежа мяняе колер самога языка на ярка-чырвоны, надта халодная надае фіялетавае адценне.

Калій і магній — сардэчны дуэт

Калій і магній спрыяюць стварэнню шчолачнага асяроддзя ў арганізме. А як вядома, кіслае асяроддзе — гэта хвароба, шчолачнае — здароўе. Мышачная слабасць і стомленасць — следства нізкага ўтрымання магнію і калію. Сутаргі ног, што будзяць ноччу, таксама звязаныя з нізкім утрыманнем гэтых мікраэлементаў.

Паводле слоў загадчыка тэрапеўтычнага аддзялення 18-й гарадской паліклінікі г. Мінска Ларысы ДУДКО, злучэнні калію па колькасці займаюць адно з першых месцаў сярод соляў, якія ўваходзяць у склад арганізма. У крыві знаходзіцца ад 8 да 10 г калію, прычым 7-9 г з гэтай колькасці ўтрымліваецца ў складзе эрытрацытаў.

Утрыманне калію рэгулюецца гармонамі наднырачнікаў і вегетатыўнай нервовай сістэмай. Калій — незаменны мінерал, абсалютна неабходны для жыццядзейнасці і функцыянавання кожнай жывой клеткі. Электраліты калій і натрый адказныя за кіслотна-шчолачную раўнавагу і асматычны ціск у арганізме. Захаванне нармальнага функцыянавання клетачных сценак — галоўная роля калію. Гэта дасягаецца за кошт гарманічнай раўнавагі з натрыем, паколькі натрый знаходзіцца звонку, а калій — унутры клетак.

Пры лішку ўжывання натрыю ў складзе паваранай солі ў значнай колькасці людзей назіраецца адметнае павышэнне артэрыяльнага ціску. Назапашванне іонаў натрыю прыводзіць да стойкага павышэння артэрыяльнага ціску, які можа быць зніжаны прыёмам прэпаратаў калію, паколькі яны спрыяюць рэзкаму паскарэнню вывядзення іонаў натрыю з мачой.

Яшчэ ў 1928 годзе было ўстаноўлена, што іоны калію спрыяюць зніжэнню артэрыяльнага ціску — аказваюць гіпатэнзіўнае дзеянне, асноўным механізмам якога з'яўляецца ўзаемадзеянне іонаў калію з антаганістамі — іонамі натрыю. Гіпертонікам неабходна скарачаць ужыванне іонаў натрыю (паваранай солі) з адначасовым павышэннем узроўню ўжывання калію.

Крыху пазней былі адкрыты антыарытмічныя вартасці прэпаратаў калію, і з таго часу гэтыя прэпараты вельмі шырока прымяняюцца ў лячэнні і прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў. Як паказваюць шырокія эпідэміялагічныя даследаванні, пры павелічэнні ўжывання калію ў складзе харчовых прадуктаў або харчовых дабавак значна зніжаецца рызыка развіцця гіпертанічнай хваробы, інсульту і парушэнняў рытму сэрца.

Вучонымі-клініцыстамі ўстаноўлена, што калій бярэ ўдзел у працэсе правядзення нервовых імпульсаў, аказвае станоўчы ўплыў пры алергічных станах, спрыяе лепшай дзейнасці галаўнога мозга, паляпшае яго забеспячэнне кіслародам. Акрамя таго, калій неабходны таксама для ажыццяўлення скарачэнняў цягліц. Ён паляпшае скарачэнне цягліц пры цяглічнай дыстрафіі. Калій паляпшае працаздольнасць, павышае вастрыню мыслення, падтрымлівае здароўе нервовых тканак, спрыяе нармальнаму працяканню абменных працэсаў. Дэфіцыт калію ў арганізме прыводзіць да парушэння рытму сэрца, развіцця слабасці, сутаргаў, з'яўлення сухасці скуры і слізістых абалонак, парушэння нармальнага працякання цяжарнасці і родаў.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чытай хваробы па языку Аглядаць язык лепш за ўсё пры дзённым святле, адразу пасля прабуджэння, да гігіенічных працэдур і сняданку. Для такой дыягностыкі язык...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика