31 мая — Міжнародны дзень адмовы ад курэння. 21.by

31 мая — Міжнародны дзень адмовы ад курэння

31.05.2011 09:55 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

31 мая — Міжнародны дзень адмовы ад курэння


У пачатку мінулага стагоддзя рак лёгкага быў надзвычай рэдкай хваробай, аднак нарастанне захваральнасці ім было такім інтэнсіўным і драматычным, што рак лёгкага хутка "ахрысцілі" эпідэміяй ХХ стагоддзя.

Адной з важнейшых прычын прагрэсіравання рака лёгкага медыкі лічаць істотнае павелічэнне ў грамадстве курцоў. І менавіта таму анколагі не вельмі любяць лячыць гэта захворванне — кажуць, што часцей за ўсё віна за гэтую хваробу цалкам кладзецца на плечы чалавека, які не змог "завязаць" са сваёй гібельнай звычкай. Няўмольная статыстыка сведчыць, што 98 працэнтаў ахвяр раку гартані, 96 працэнтаў ахвяр раку лёгкага і 75 працэнтаў ахвяр хранічнага бранхіту і эмфізэмы лёгкіх былі актыўнымі курцамі.

У Беларусі, нягледзячы на стабілізацыю паказчыкаў курэння сярод дарослых, павялічваецца доля тых, хто спрабаваў курыць, сярод дзяцей і падлеткаў. Так, сярод вучняў пачатковай школы доля тых, хто спрабаваў курыць, узрасла за тры апошнія гады на 3,6 працэнта, а сярод вучняў 5—9 класаў прырост склаў 8,7 працэнта. Пра гэта сведчаць звесткі сацыялагічнага даследавання. Устаноўлены таксама дастаткова высокі ўзровень распаўсюджанасці сярод насельніцтва краіны пасіўнага курэння. Больш за палову апытаных паведамілі, што ім даводзіцца знаходзіцца побач з курцамі ў розных месцах: дома, у гасцях, на працы і гэтак далей, тым самым выступаючы ў ролі пасіўнага курца. Найбольш часта сутыкацца з пасіўным курэннем даводзіцца на прыпынках грамадскага транспарту — пра гэта паведамілі 40 працэнтаў рэспандэнтаў, на працы і вучобе з курцамі сутыкаюцца 39,4 працэнта апытаных, а ў гасцях — 32,2 працэнта.

Тытунь анколагі называюць кактэйлем з больш чым 40 розных ядаў: у яго ўваходзяць нікацін, вугальныя смолы, вокіс вугляроду, цыянід, фурфурол, аміяк, сінільная кіслата і іншыя небяспечныя рэчывы. Пасля пранікнення цыгарэтнага дыму ў лёгкія нікацін трапляе ў мозг ужо праз сем секунд. Вугальныя смолы ў тытуні з'яўляюцца галоўнай прычынай развіцця раку ў курцоў: яны ўздзейнічаюць на слізістую абалонку рота, дзясны, гартань, лёгкія, страўнік і мачавы пузыр. А працяглае штодзённае раздражненне слізістай абалонкі бронхаў тытунёвым дзёгцем прыводзіць да перараджэння эпітэліяльных клетак

... Асаблівую небяспеку ўяўляе спалучэнне курэння і працы на шкоднай вытворчасці: так, курэнне ва ўмовах павышанага ўтрымання азбесту ў паветры, павялічвае рызыку захварэць на рак лёгкага ў 80-90 раз! А пасіўнае курэнне пры кантакце з курцамі на працы павышае рызыку развіцця рака лёгкага на 17 працэнтаў! Лічыцца, што для развіцця раку лёгкага патрэбны перыяд каля 20 гадоў. А да 60 гадоў у двух працэнтаў курцоў ужо гарантавана можна знайсці злаякасныя пухліны ў лёгкіх.

Дарэчы, нашы суседзі падлічылі, што расійскі курыльшчык, які высмальвае адзін пачак цыгарэт вышэйшага гатунку штодня, выдаткоўвае на цыгарэты каля 10 тысяч расійскіх рублёў у год. Гэта азначае, што за 10 гадоў ён можа "выкурыць" невялікую кватэру.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пачатку мінулага стагоддзя рак лёгкага быў надзвычай рэдкай хваробай, аднак нарастанне захваральнасці ім было такім інтэнсіўным і драматычным, што рак лёгкага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика