"Сіндром менеджара" або як займець "працоўны неўроз". 21.by

"Сіндром менеджара" або як займець "працоўны неўроз"

02.06.2011 10:17 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Сіндром менеджара" або як займець "працоўны неўроз"


Спецыялісты папярэджваюць: калі вы думаеце пра сваю працу больш за дзесяць гадзін у дзень, вы маеце ўсе шанцы стаць ахвярай так званага "сіндрому менеджара" або займець "працоўны неўроз".

"Шэры" стан

Задумайцеся: ці лёгка вы пераключаецеся з вытворча-службовых перажыванняў на асабістыя? Як даўно разам адпачывалі сям'ёй? Ці выкарыстоўвалі цалкам адпачынак за мінулы год? А за гэты? І ці не назіраюцца ў вас некаторыя іншыя прыкметы блізкай татальнай стомленасці — трывожнасць, раздражняльнасць, задышка, галаўны боль?

А бяссонніца ўжо вам знаёмая? Яна можа быць рознай: калі засынаеш з цяжкасцю ці калі, лёгка заснуўшы, прачынаешся ноччу; або калі чуць свет у цябе ні ў адным воку, а калі трэба ўставаць, цягне да падушкі. А можа, вам знаёмы стан, калі галава робіцца ватнай, адкуль ні вазьміся, накатвае стомленасць і ўжо больш нічога не хочацца? Медыкі называюць такое самаадчуванне "шэрым станам". Калі вы адзначаеце нешта падобнае, час крычаць SOS.

Працаголік або працаман?

Многія спецыялісты — псіхолагі і медыкі — лічаць паглыбленне ў працу папросту ўцёкамі ад рэальнасці, гэтакім завуаліраваным спосабам сысці ад асабістых праблем. Сядзенне ў офісе па вечарах, напрыклад, падсвядома тлумачыцца нежаданнем вяртацца дадому.

Аднак не ўсё так сумна. Ёсць яшчэ адзін нюанс, які трэба прыняць да ўвагі, — гэта ваш характар. Тых, хто шмат працуе (звыш 50 гадзін у тыдзень), можна, у сваю чаргу, падзяліць на дзве катэгорыі.

Першая з іх — гэта гіперадказныя людзі, якія настолькі адчуваюць сваю адказнасць, што ніяк не могуць спыніцца. Яны кроў з носа павінны выканаць ускладзеныя на іх абавязкі на "выдатна", нават калі праца ім не падабаецца або яны дрэнна сябе адчуваюць. Ні час, ні ўласнае здароўе, ні пакінутасць блізкіх іх не спыняюць. Гэта сапраўдныя працаголікі, і менавіта з гэтай катэгорыі папаўняюцца шэрагі неўротыкаў.

Другая катэгорыя таксама ўпіваецца працай, але іх становішча значна лягчэйшае. У савецкі час такіх называлі энтузіястамі. Як правіла, напружаная праца не перашкаджае гэтым людзям быць здаровымі, багатымі і, галоўнае, шчаслівымі. Яны не маюць нічога супраць таго, каб працаваць напружана і шмат, таму што ім падабаецца тое, што яны робяць. І адказнасць цалкам іх не напружвае. Гэта працаманы — тыя, хто і працу любіць, і пра сябе не забывае.

Мяжа паміж дзвюма гэтымі групамі людзей даволі зыбкая, і не заўсёды яе можна правесці. Галоўнае — ведаць, што адрознівае аднаго ад другога, і своечасова распазнаць сімптомы, што вядуць ад шчаслівага працамана да няшчаснага працаголіка.

Тое, што доктар прапісаў

Вы належыце да небяспечнага для здароўя тыпу? Спачуваем! На жаль, тэрміна "сіндром менеджара" няма ў афіцыйным пераліку захворванняў. А таму якога-небудзь аднаго спецыяліста па барацьбе з хранічнай працоўнай стомленасцю не існуе. Сіндром менеджара — не хвароба, а пэўны стан, пазбавіцца ад якога могуць дапамагчы некалькі медыкаў. Калі часта непакояць галаўныя болі, зрабіце візіт да тэрапеўта. Пры моцнай раздражняльнасці ваш доктар — неўролаг.

З напасцю можаце паспрабаваць справіцца і вы самі. Для пачатку проста вазьміце адпачынак мінімум на два тыдні (аднаго мала) і змяніце абстаноўку. Галоўнае — адчуць сябе шчаслівым, знайсці магчымасць хоць чаму-небудзь парадавацца. Змагацца з хранічнай працоўнай стомленасцю можна і не пакідаючы працоўнага месца. Вось некалькі няхітрых парад для тых, хто не хоча стаць рабом сваёй паталагічнай цягі да працы.

- Умейце гаварыць людзям "не", не адчуваючы пры гэтым пачуцця раздражнення і віны.

- Уважлівей стаўцеся да ўласных патрэб і чаканняў! Памятайце: вы маеце права на прыватнае жыццё, а ваша права на працу — зусім іншая справа.

- Цвяроза асэнсоўвайце падзеі кожнага дня, не дазваляючы сабе ўпадаць у паніку пры непрыемнасцях.

- Ніколі не бярыце работу на дом. Паспрабуйце рацыянальна планаваць менавіта працоўныя гадзіны.

- Навучыцеся адрозніваць справы тэрміновыя і другарадныя.

- Не варта шукаць у працы выратавання ад асабістых неладоў. Яна (праца) добрая сама па сабе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецыялісты папярэджваюць: калі вы думаеце пра сваю працу больш за дзесяць гадзін у дзень, вы маеце ўсе шанцы стаць ахвярай так званага "сіндрому менеджара" або...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика