Таблеткі Nіzoral знімаюцца з вытворчасці. 21.by

Таблеткі Nіzoral знімаюцца з вытворчасці

11.06.2011 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Французскае ўрадавае агенцтва па наглядзе за лекавымі прэпаратамі і прадуктамі (Afssaps) забараніла продаж у краіне таблетак Nіzoral, якія шырока выкарыстоўваюцца для лячэння грыбковых захворванняў, з-за небяспечных пабочных дзеянняў на печань. У заяве нагляднага органа гаворыцца, што таксічнае ўздзеянне на печань таблетак Nіzaral праяўляецца часцей і ў больш цяжкай форме, чым ад іншых супрацьгрыбковых прэпаратаў.

Afssaps адзначае, што забарона тычыцца толькі таблетак, а не мазяў і крэмаў, якія выпускаюцца пад той жа маркай. У інструкцыі па прымяненні таблетак Nіzoral пячоначная недастатковасць указваецца як адно з проціпаказанняў для іх прыёму.

Nіzoral вырабляецца фірмай Janssen—Cіlag — французскай даччынай кампаніяй фармацэўтычнага гіганта Johnson&Johnson. Агенцтва "Франс Прэс" паведамляе, што забарона на продаж таблетак Nіzoral у Францыі аўтаматычна пацягне адмену экспарту гэтага сродку ў іншыя краіны...

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Французскае ўрадавае агенцтва па наглядзе за лекавымі прэпаратамі і прадуктамі (Afssaps) забараніла продаж у краіне таблетак Nіzoral, якія шырока выкарыстоўваюцца для...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика