Алег РУМО: "Кожны з нас можа быць донарам або рэцыпіентам". 21.by

Алег РУМО: "Кожны з нас можа быць донарам або рэцыпіентам"

16.07.2011 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёлета ў Беларусі плануецца правесці каля 300 перасадак органаў. За паўгода зроблена ўжо 151 трансплантацыя. Па колькасці на 1 мільён насельніцтва гэта больш, чым у Польшчы ці Грэцыі і супастаўляльна з тым, што ёсць у Ізраілі. Трансплантацыя органаў і тканак — самы высокатэхналагічны від медыцынскай дапамогі. Ён не здольны палепшыць дэмаграфічныя паказчыкі або ўратаваць чалавецтва ад невылечных хвароб. Аднак гэта ёсць сведчанне высокага ўзроўню медыцыны ў краіне, "лакаматыў", які падцягвае за сабой анкалогію, кардыялогію і шэраг іншых медыцынскіх спецыялізацый.

Трэба разумець, што лісты чакання на перасадку той жа ныркі, сэрца ці печані — нармальная практыка ва ўсім свеце. Такая практыка ёсць і ў нас, і, што характэрна, дачакацца перасадкі той жа ныркі (самы распаўсюджаны від трансплантацыі) пацыент можа літаральна на працягу 2 гадоў (гэта адпавядае міжнародным стандартам). Праўда, у ЗША, напрыклад, ліст чакання — агульны для "сваіх" і замежных грамадзян, а ў краінах Еўрасаюза, у тым ліку і ў нашай, для замежнікаў прадугледжана квота: колькасць трансплантацый органаў апошнім не павінна перавышаць прыкладна 10 працэнтаў. Дарэчы, колькасць такіх трансплантацый нельга пастаянна "нарошчваць": выкананнем выключна самой аперацыі справа не заканчваецца. Далей пацыентам патрабуецца пастаянны прыём вялікай колькасці дарагіх лекаў, якія не вырабляюцца ў нашай краіне. Іх агульнагадавы кошт — ад 5 тыс долараў, і ўсе гэтыя затраты бярэ на сябе дзяржава.

Паводле слоў намесніка галоўнага ўрача па хірургіі 9-й гарадской клінічнай бальніцы, кіраўніка РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак, галоўнага пазаштатнага трансплантолага Міністэрства аховы здароўя Беларусі Алега РУМО, выкананне аперацый нашым грамадзянам застаецца прыярытэтным. Груба кажучы, калі адзін орган "падыходзіць" і беларусу, і замежніку, то перасадка будзе зроблена суайчынніку, хоць, як правіла, размова ідзе аб тым, каб каштоўны орган падышоў хоць бы некаму. Наогул летась было выканана 169 перасадак органаў, з іх толькі 8 — замежным грамадзянам. Сёлета гэта 14 са 151. Рэнтабельнасць аперацый, якія выконваюцца замежнікам, вельмі высокая. За адну такую аперацыю можна выканаць 2-3 аперацыі нашым грамадзянам.

Трансплантацыя — не проста апошні метад лячэння, але і метад самы дарагі, да таго ж звязаны з велізарнай колькасцю ўскладненняў. Трансплантолагі кажуць, што па гэтай прычыне яны куды лепш за інфекцыяністаў разбіраюцца ў інфекцыйнай паталогіі. Для таго, каб новы орган прыжыўся, пацыенту прызначаецца спецыяльная тэрапія, якая пастаянна падаўляе імунітэт. А на гэтым фоне развіццё любой, нават самай нязначнай (для звычайнага чалавека) інфекцыі працякае непрадказальна. Вось, у прынцыпе, і адказ на пытанне, чаму трансплантацыйныя тэхналогіі такія дарагія. Таму што вельмі дорага каштуе каласальная колькасць прэпаратаў, якія неабходна прымяняць для таго, каб перасадка аказалася паспяховай. Сам жа орган (перасаджваюцца пераважна органы трупных донараў) нічога не каштуе...

"Для нас донар — гэта жывы чалавек, — расказвае дырэктар РНПЦ дзіцячай анкалогіі і гематалогіі, галоўны пазаштатны дзіцячы онкагематолаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Вольга АЛЕЙНІКАВА. — Для перасадкі коснага мозга неабходна ўзяць косны мозг, ствалавую клетку ў жывога донара. Дарэчы, вось ужо гадоў дзесяць як мы выконваем самую вялікую сярод краін былога Саюза колькасць аперацый па перасадцы коснага мозга. Праўда, толькі цяпер мы пачалі фарміраваць гарадскі рэгістр донараў. Ёсць надзея, што паступова створым і рэспубліканскі, а сумесна з Расіяй — і славянскі рэгістр донараў коснага мозга".

Узровень актыўнасці выканання перасадак сэрца ў нас сёння вышэй, чым, скажам, у Расіі. На гэтым тыдні нашы трансплантолагі правялі 50-ю перасадку сэрца. У бліжэйшы час будуць ажыццёўлены комплексныя аперацыі па перасадцы сэрца і ныркі, затым сэрца і лёгкага, пасля сэрца і печані, кажа загадчык лабараторыі хірургіі сэрца РНПЦ "Кардыялогія", галоўны пазаштатны кардыяхірург Міністэрства аховы здароўя Беларусі Юрый АСТРОЎСКІ. Ён таксама паведаміў, што ў наступныя некалькі месяцаў беларуская брыгада спецыялістаў будзе працаваць разам з казахскімі спецыялістамі, каб яшчэ да канца гэтага года ў Казахстане была праведзена першая перасадка сэрца.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ў Беларусі плануецца правесці каля 300 перасадак органаў. За паўгода зроблена ўжо 151 трансплантацыя. Па колькасці на 1 мільён насельніцтва гэта больш, чым у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика