інфарм-укол. 21.by

інфарм-укол

22.07.2011 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Дожджык", які загартоўвае

Не ўпускайце цудоўны час для загартоўвання дзяцей — павышэнне ўстойлівасці малога арганізма да неспрыяльных уздзеянняў знешняга асяроддзя. Паводле слоў валеолага 23-й гарадской дзіцячай паліклінікі г. Мінска Алены ГАРНІЦКАЙ, загартаваныя дзеці не баяцца пераахалоджвання, перападаў тэмпературы паветра, радзей хварэюць, асабліва калі спалучаць працэдуры загартоўкі з выкарыстаннем імунамадулятараў мясцовага дзеяння.

Дзецям ад 3 гадоў пры хранічных захворваннях верхніх дыхальных шляхоў — танзіліце, адэноідах — рэкамендуецца прымяняць кантрасныя нажныя ванны, кантраснае абціранне, кантрасны душ, паказана саўна і руская лазня. Для кантраснага аблівання ног пастаўце два тазы з узроўнем вады да сярэдзіны галёнкі. У адным тазе вада павінна быць 38—40 градусаў, у другім — на 3—4 градусы ніжэй. Дзіця спачатку на 1—2 хвіліны апускае ногі ў гарачую ваду, затым на 5—20 секундаў — у таз з халаднаватай вадой. Кантрасны душ выконваецца падобным чынам: 1—2 хвіліны дзіця стаіць пад гарачым "дожджыкам" і 10—20 секундаў — пад "халодным". Чаргаваць 5—10 разоў. Прыдумайце дзіцяці якую-небудзь цікавую гісторыю, каб працэдуры выглядалі, як гульня.

У чарніцах зашкальвае цэзій

Маскоўская ветэрынарная лабараторыя выявіла, што ў абсалютнай большасці ўзятых на аналіз проб чарніц перавышана дапушчальная канцэнтрацыя небяспечнага радыенукліду цэзію-137. З 43 проб ягад, дастаўленых у радыелагічны аддзел лабараторыі за гэта лета, небяспечная канцэнтрацыя ізатопу была выяўлена ў 38.

Паводле звестак лабараторыі, найбольшая колькасць забруджаных ягад трапляе ў Маскву з Беларусі, а таксама з Цвярской, Уладзімірскай і Валагодскай абласцей РФ. Спецыялісты нагадваюць, што радыенуклід цэзій-137 з'яўляецца самым небяспечным для чалавека. Ён добра "падбіраецца" раслінамі, трапляе ў харчовыя прадукты, хутка ўсмоктваецца ў кішэчніку і здольны назапашвацца ў мышцах, нырках, сэрцы, лёгкіх, печані. Больш за ўсё з дзікарослых ягад радыенукліды ўбіраюць у сябе чарніцы, буякі і брусніцы. Для ўласнай бяспекі неабходна набываць ягады ў месцах санкцыянаванага гандлю, дзе ягады праходзяць абавязковую ветэрынарна-санітарную экспертызу.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Дожджык", які загартоўвае Не ўпускайце цудоўны час для загартоўвання дзяцей — павышэнне ўстойлівасці малога арганізма да неспрыяльных уздзеянняў знешняга...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика