Кожны трэці падлетак каштуе алкаголь да 13 гадоў. 21.by

Кожны трэці падлетак каштуе алкаголь да 13 гадоў

20.09.2011 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Згодна з вынікамі нядаўняга даследавання, кожны трэці сямікласнік пачынае эксперыментаваць з алкаголем, не паспеўшы адзначыць свой трынаццаты дзень нараджэння.

Навукоўцы з Універсітэта штата Джорджыя таксама высветлілі, што такія дзеці больш схільныя да суіцыдальных настрояў і агрэсіі, чым іх непітушчыя аднагодкі. Даследчыкі лічаць памылковым адкладваць гутаркі пра шкоду алкаголю да ўзросту сярэдняй і старэйшай школы. У гэтым выпадку, сцвярджаюць яны, будзе ўпушчаны час тых дзяцей, якія пачалі выпіваць у малодшых класах.

Каб вывучыць магчымую сувязь паміж узростам, у якім дзіця каштуе алкаголь, і рызыкай узнікнення ў яго суіцыдальных думак і іншых праблем, вучоныя прааналізавалі звесткі апытання 4131 школьніка. Сярод апытаных былі вучні 7—11 класаў, але асаблівую ўвагу даследчыкі надалі 856 сямікласнікам. 35% з іх прызналіся, што пачалі выпіваць, не дасягнуўшы 13-гадовага ўзросту.

Даследаванне прадэманстравала наяўнасць сувязі паміж раннім пачаткам ужывання алкаголю і пачашчанымі эпізодамі агрэсіўных паводзін, якія нярэдка спалучаюцца з суіцыдальнымі думкамі. Зрабіўшы папраўку на такія фактары, як кантроль з боку бацькоў, ужыванне наркотыкаў, прывады ў паліцыю і інш., вучоныя атрымалі наступныя вынікі. Падлеткі, якія пачалі выпіваць рана, былі ўдвая больш схільныя да суіцыдальных думак, чым іх непітушчыя аднагодкі. А рызыка спробы самагубства ўзрастала ў іх утрая.

Вынікі гэтага і іншых падобных даследаванняў падкрэсліваюць неабходнасць барацьбы з ужываннем алкаголю сярод падлеткаў, зазначаюць даследчыкі. Яны прызналі, што палітыка па завышэнні цэн на алкагольныя напоі, а таксама розныя абмежаванні на іх продаж, маюць пэўны эфект. Аднак, на іх думку, неабходны шматузроўневы сістэмны падыход да праблемы з прыцягненнем бацькоў, настаўнікаў і работнікаў аховы здароўя.

Ці аб'ектыўныя тэсты?

У многіх школах будучаму першакласніку прапануюць прайсці тэсты на інтэлектуальнае развіццё. Бацькі надаюць вельмі вялікую ўвагу таму, які вынік пакажа іх дзіця, і не здагадваюцца, што тэсты не паказваюць поўнай карціны яго разумовых здольнасцяў.

Амерыканскія навукоўцы назіралі за высокаадоранымі дзецьмі і выявілі, што з часам некаторыя вундэркінды перастаюць адрознівацца ад сваіх аднагодкаў.

Тэст ІQ (ён лічыцца самым аб'ектыўным) не адлюстроўвае ступені адоранасці малога і магчымасцяў развіцця яго асобы, гэта набор усярэдненых задач для пэўнага ўзросту. Вынік такіх тэстаў часцей за ўсё залежыць ад многіх фактараў: напрыклад, жыццёвага досведу дзіцяці, у якім акружэнні яно расце, з кім кантактуе. Дзеці з "простых" сем'яў маюць ІQ крыху меншы, але гэта не гаворыць пра адсутнасць у іх інтэлектуальнага патэнцыялу, проста яны менш інфармаваныя.

Тэсты выяўляюць здольнасці да вербальна-лагічнага і абстрактнага мышлення, але ў некаторых малых развіты практычны інтэлект. Дзеці адчуваюць таксама вялікае эмацыйнае напружанне падчас правядзення тэста і гэта ўплывае на вынік. Таму "ставіць крыж" на дзіцяці, якое атрымала дрэнны паказчык тэсціравання, нельга! Тэст — гэта спосаб адабраць "зручных" вучняў, а школа павінна вучыць усіх.

Не варта настаўнікам і ўпускаць з вачэй і тых дзяцей, якія, наадварот, паказалі высокі вынік у тэсціраванні. Даказана, што слава вундэркіндаў бывае нядоўгай. Нярэдка дзіця не апраўдвае надзей, ускладзеных на яго бацькамі, з-за чаго мае вялікія псіхалагічныя цяжкасці.

Бацькам жа неабходна задумацца: ці варта пазбаўляць дзіця шчаслівага дзяцінства дзеля меркаванай перспектывы будучых дасягненняў? Можа, лепш любіць яго такім, якое яно ёсць, і радавацца любым, нават самым маленькім, дасягненням?

Падрыхтавала Вольга КУЛІНКОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з вынікамі нядаўняга даследавання, кожны трэці сямікласнік пачынае эксперыментаваць з алкаголем, не паспеўшы адзначыць свой трынаццаты дзень нараджэння.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика