Чым заесці боль?. 21.by

Чым заесці боль?

06.10.2011 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі ад болю хочацца лезці на сценку, а дабрацца да доктара няма магчымасці, мы звычайна праглынаем вялікую дозу абязбольвальных. А між тым справіцца з болем можна больш прыемным і бяспечным спосабам.

Пякучы сродак ад вострага болю

Пра тое, што справіцца з болем можна з дапамогай некаторых прадуктаў, людзі здагадваліся даўно. Першымі іх адкрылі і ўвялі ў свой рацыён народы, якія пражываюць у цяжкіх прыродных умовах — на Крайняй Поўначы, у трапічных краінах з гарачым і вільготным кліматам, на высакагор'ях. У іх рацыёне абавязкова прысутнічаюць "пякучыя" стравы. Самы вядомы абязбольвальны прадукт — чылійскі перац. Яго актыўны інгрэдыент — капсаіцын. Менавіта яму перчык абавязаны сваім пякучым смакам. Ён славіцца тым, што здольны зніжаць востры і хранічны боль.

Капсаіцын раздражняе і пячэ язык, арганізм адчувае боль і выкідвае проціяддзе — эндарфіны, так званыя гармоны шчасця, якія валодаюць магутным абязбольвальным эфектам і дзейнічаюць падобна да морфію.

Натуральныя абязбольвальныя паказаны пры: вострых болях траўматычнага характару (парэзы, удары, апёкі); мышачных болях пасля фізічнага перанапружання; захворваннях суставаў (артрыце і артрозе); зубным болі; мігрэні; хранічным болі (пры дыябетычнай неўралогіі, неўралогіі пры герпесе, псарыязе).

Супрацьпаказаны пры:

захворваннях страўнікава-кішачнага тракту; вострым запаленні печані; любым вострым болі незразумелага паходжання.

Прадукты, якія абвастраюць боль:

піва; кава; бабовыя: фасоля, гарох, сачавіца; сыр; кансерваваныя прадукты; свініна; смажаныя стравы.

Натуральныя абязбольвальныя паказаны пры:

вострых болях траўматычнага характару (парэзы, удары, апёкі); мышачных болях пасля фізічнага перанапружання; захворваннях суставаў (артрыце і артрозе); зубным болі; мігрэні; хранічным болі (пры дыябетычнай неўралогіі, неўралогіі пры герпесе, псарыязе).

Супрацьпаказаны пры:

захворваннях страўнікава-кішачнага тракту; вострым запаленні печані; любым вострым болі незразумелага паходжання.

Прадукты, якія абвастраюць боль:

піва; кава; бабовыя: фасоля, гарох, сачавіца; сыр; кансерваваныя прадукты; свініна; смажаныя стравы.Пякучы перац ужо даўно выкарыстоўваецца ў якасці абязбольвальнага і ў іншых краінах. У ЗША выпускаюць парашок з высушанага перцу, які на правах "хуткай дапамогі" захоўваецца ў бардачках многіх аўтамабілістаў.

Падобнымі ўласцівасцямі валодаюць практычна ўсе вострыя прадукты. Яны славяцца тым, што добра ўціхамірваюць востры боль, які ўзнікае пры ўсялякіх траўмах, апёках, парэзах і да т. п.

Знакамітая прыправа васабі (японскі хрэн) таксама стымулюе супрацьболевыя рэцэптары. Такім жа чынам, як хрэн, дзейнічае і часнок. Надзёрты на дробнай тарцы часнок здольны суняць нават самы пакутлівы з усіх вядомых боляў — зубны. Добра суцішаюць боль гарчыца і гарчычны алей.

Лекі з градкі

Існуюць і ашчадныя прыродныя лекі. Да іх адносяцца разнастайныя вострыя травы — шафран, тархун, пятрушка.

Спецыі змяшчаюць эфірныя алеі, якія актывізуюць крывацёк. У выніку паляпшаецца кровазабеспячэнне ўсіх унутраных органаў і загойванне ідзе хутчэй. У вострых прыправах таксама прысутнічаюць вітаміны і мінералы, якія павышаюць адаптацыйныя здольнасці арганізма і ўмацоўваюць імунную сістэму. Магчыма, яны дзейнічаюць не так хутка, як пякучыя, затое больш мякка. А гэта важна для людзей з захворваннямі страўнікава-кішачнага тракту, якім вострая ежа супрацьпаказана.

Не дай сабе захварэць

І ўсё ж лепшы спосаб барацьбы з болем — гэта прафілактыка. Зразумела, што рознага роду траўмуючыя моманты ў сваім жыцці прадугледзець цяжка, а вось прыступы галаўнога болю, астэахандрозу і стэнакардыі прадухіліць цалкам рэальна.

Аўтарства ўнікальнай супрацьболевай дыеты прыпісваюць амерыканскаму даследчыку Нілу Бернару. Гэта дыета з нізкім утрыманнем жывёльных тлушчаў. Яна рэгулюе ўзровень халестэрыну ў арганізме, паляпшае абмен рэчываў, нармалізуе гарманальны баланс. У выніку болевыя прыступы становяцца радзейшымі, а калі хвароба не запушчана — і зусім адступаюць.

Тым, хто прытрымліваецца супрацьболевай дыеты, можна смела ўключаць у рацыён рыбу, чорны і зялёны чай, соевыя прадукты, вінаград, ананас, бананы і іншую гародніну і садавіну без абмежаванняў.

Калі трываць шкодна

Медыкі папярэджваюць: абязбольвальныя прэпараты не лечаць, а менавіта заглушаюць боль. Бескантрольны прыём гэтых лекаў можа закончыцца медыкаментознай язвай страўніка, якая часта працякае бессімптомна, а выяўляецца толькі на аперацыйным стале. Таму для ўціхамірвання болю лепш выкарыстоўваць натуральныя прыродныя прадукты. Яны дзейнічаюць па ўсіх франтах — аказваюць не толькі абязбольвальнае і супрацьзапаленчае, але і імунастымулюючае дзеянне.

Але доўга трываць боль нельга. Яго нездарма завуць "вартавым сабакам здароўя". Востры боль сведчыць аб непаладках у арганізме і прымушае прымаць экстранныя меры. Ні з сардэчным прыступам, ні з нырачнай або пячоначнай колікай нават самыя вядомыя супрацьболевыя прадукты не справяцца. Існуе старое ўрачэбнае правіла: з болем трэба пераспаць. Калі ён не праходзіць больш як 12 гадзін — варта тэрмінова звярнуцца да доктара.

Падрыхтавала Вольга КУЛІНКОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі ад болю хочацца лезці на сценку, а дабрацца да доктара няма магчымасці, мы звычайна праглынаем вялікую дозу абязбольвальных. А між тым справіцца з болем можна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика