Аўтаадказчык выклікае стрэс
22.10.2011
—
Новости Здоровья
|
Чаканне адказу аператара на працягу больш як 6 хвілін можа негатыўна адбіцца на стане чалавека, зазначаюць дацкія вучоныя. Даследчыкі прааналізавалі ўзровень стрэсу і крывянога ціску ў людзей, якія чакалі адказу. Высветлілася, што абодва гэтыя паказчыкі значна павышаліся, перадае The Daіly Maіl. З групы больш за 2000 чалавек, якія бралі ўдзел у даследаванні, 64% заявілі, што масла ў агонь падлівала раздражняльная музыка, якая іграе на заднім фоне і заклікана супакоіць кліента падчас чакання. Самымі раздражняльнымі былі прызнаны гукі жалейкі. Пасля гэтага ішлі класічныя творы і гукі прыроды. Чацвёра з кожных пяці апытаных проста вешалі трубку, не дачакаўшыся адказу. Даследчыкі так каментуюць вынікі эксперыменту: "Падчас чакання чалавек знаходзіцца ў стрэсе — у яго пачашчаецца сэрцабіцце, пачынаюць пацець далоні і балець галава. Гэта рэальна пагражае перарасці ў хранічную трывогу, праблемы са страваваннем, мышачныя спазмы альбо ж негатыўна адбіцца на стасунках з іншымі. Людзі не хочуць і не ўмеюць чакаць. Яны хочуць атрымліваць усё тут і цяпер. Не атрымліваючы гэтага, у іх пачынае імгненна расці ўзровень стрэсу". Пункт гледжання спецыялістаў падмацоўвае статыстыка. 67% рэспандэнтаў прызналіся: неабходнасць чакаць іх выводзіць з сябе. Адна траціна адчувала стрэс, 19% злаваліся, 16% адчувалі, што іх "званок не важны". У выніку ў 70% чалавек пагоршылася думка пра кампанію, куды яны тэлефанавалі. А палова з іх рэкамендавала сябрам і сваякам не карыстацца яе паслугамі. Крыху менш як чвэрць нават разрывалі кантракт. У сувязі з гэтым псіхолагі раяць трэніраваць сваё цярпенне і сілу волі, старацца не раздражняцца па дробязях. Падрыхтавала Вольга КУЛІНКОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чаканне адказу аператара на працягу больш як 6 хвілін можа негатыўна адбіцца на стане чалавека, зазначаюць дацкія вучоныя. Даследчыкі прааналізавалі ўзровень...
|
|