Хто складзе канкурэнцыю беларусцы на "Міс Свету–2011"?. 21.by

Хто складзе канкурэнцыю беларусцы на "Міс Свету–2011"?

22.10.2011 20:04 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хто складзе канкурэнцыю беларусцы на "Міс Свету–2011"?


Удзельніцы "Міс Свету – 2011" прыбылі ў Лондан. Беларуска Анастасія Харланава ўжо зараз прызнаецца ў сваім блогу: не шкадуе, што паехала. Гомельская прыгажуня мае ўсе шанцы атрымаць тытул найпрыгажэйшай дзяўчыны свету. А каго адправілі на конкурс нашыя суседзі?


 
Прадстаўніца Беларусі, якая вядзе свій блог на БЕЛТА, навучаецца на пятым курсе машынабудаўнічага факультэту ў Гомелі. Анастасія кажа, што вучыцца цікава і складана, аднак яна мае намер працягваць навучанне ў магістратуры. У адрозненне ад канкурэнтак, на Радзіме яна атрымала толькі статус другой віцэ-міс у "Міс Беларусь–2010". Хоць досведу ўдзелу на міжнародным узроўні гомельская дзяўчыне не стае, яна яшчэ са школы высоўвае сваю кандыдатуру ў лакальных конкурсах , – пішуць "Гомельские ведомости". Наша суайчынніца лічыць сябе адкрытым чалавекам ды любіць знаеміцца. Яна марыць заснаваць калі-небудзь дабрачынны фонд дапамогі дзецям, хворым на рак крыві.
 

 
Харэограф Яраслава Кур’яча будзе прадстаўляць на конкурсе Украіну. 19-цігадовая прыгажуня кажа пра сябе, што працавітая, добрая ды мэтанакіраваная, а таксама лічыць, што не трэба спыняцца на дасягнутым, – паведамляе афіцыйны сайт конкурсу. 11 верасня яна была абраная міс Украіна–2011. Дзяўчына атрымала карону з рук вядомых у гламурным свеце Ксеніі Сабчак ды Пэрыс Хілтан.
 

 
Студэнтка факультэту міжнародных адносін Наталля Ганцімурава будзе прадстаўляць Расію. Расійская прыгажуня адзначаецца сваім ростам – 181 см, любіць індзі-рок, абажае мяса, а ў вольны час катаецца на сноўбордзе.
 

 
Амбіцыйная, паводле ўласнага прызнання, Ангеліка Наталія Огрыжэк з Польшчы таксама накіравалася на сусветны конкурс прыгажосці. Студэнтка права са Шчэціна з’яўляецца прыхільніцай здаровага харчавання, захапляецца дэтэктывамі, і раней удзельнічала ў нацыянальных чэмпіянатах па плаванні.
 

 
21-гадовая Іева Гервінскайтэ – прадстаўніца Літвы на гэтым свяце прыгажосці. Дзяўчына сёлета заканчвае вучобу ва ўніверсітэце ды плянуе распачаць прафесійную кар’еру ў галіне права. Іева грае на акардыене, абажае чытаць аўтабіяграфіі і ніколі ні аб чым не шкадуе.
 

 
І, нарэшце, прадстаўніца Латвіі Аліса Мішковска мае ступень бакалаўра ў галіне спартовага мэнэджмэнту, спажывае толькі здаровую ежу і мае пэўныя поспехі ў коўзанні на ільдзе. Аліса таксама прызналася, што мае здольнасці да працы з дзецьмі.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзельніцы "Міс Свету – 2011" прыбылі ў Лондан. Беларуска Анастасія Харланава ўжо зараз прызнаецца ў сваім блогу: не шкадуе, што паехала. Гомельская прыгажуня мае ўсе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика