Чырвонае віно амалоджвае грудзі
09.11.2011
—
Новости Здоровья
|
На працягу апошніх гадоў навукоўцы неаднаразова казалі аб карысці чырвонага віна. Біялагічна актыўныя рэчывы, якія ў ім змяшчаюцца, паляпшаюць працу сэрца і крывяносных сасудаў, прадухіляюць развіццё атэрасклерозу і нават абараняюць чалавека ад раку. І, аказваецца, гэты спіс можна працягваць вельмі доўга... Як паведамляюць лацінаамерыканскія сродкі масавай інфармацыі, аргенцінскія касметолагі знайшлі прымяненне чырвонаму віну нават у "гонцы за прыгажосцю". Гаворка ідзе пра "вінатэрапію" — вонкавае прымяненне гэтага алкагольнага напою ў выглядзе розных крэмаў і мазяў. Як піша www.zdorovіh.net, гэтыя прэпараты наносяцца на скуру пацыента і, па словах касметолагаў, амалоджваюць яе, "падцягваюць" грудзі, дапамагаючы ім захаваць прыгожую форму. — Пасля працэдуры ачышчэння на скуру наносіцца спецыяльная вінная маска, — распавёў у інтэрв'ю карэспандэнту Ananova "вінатэрапеўт" з Буэнас-Айрэса Дыега Барберан. — Яна падцягвае і сілкуе скуру, робіць яе больш маладой і эластычнай. А падобная "маска", накладзеная на грудзі, падцягвае іх, надае больш прыгожую форму. Падрыхтавала Іна АРЭХАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Біялагічна актыўныя рэчывы, якія ў ім змяшчаюцца, паляпшаюць працу сэрца і крывяносных сасудаў, прадухіляюць развіццё атэрасклерозу і нават абараняюць чалавека...
|
|