Жанчынам нельга хутка есці
09.11.2011
—
Новости Здоровья
|
Спецыялісты з Новай Зеландыі запэўніваюць, што жанчыны могуць набраць лішнюю вагу толькі з-за таго, што няправільна прымаюць ежу. У прыватнасці — занадта хутка ядуць. Па інфармацыі dіet.passіon.ru, двухгадовы эксперымент з удзелам 1500 прадстаўніц прыгожага полу паказаў, што жанчыны, якія хутка ядуць, маюць больш шанцаў набраць лішнюю вагу, чым тыя, хто старанна перажоўвае ежу. Прычым гэтая заканамернасць справядлівая ў асноўным для жанчын 40-50 гадоў. Сувязь паміж хуткасцю прыёму ежы і індэксам масы цела была ўстаноўлена навукоўцамі з Універсітэта Атага. Кіраўнік даследавання Кэралайн Харват растлумачыла, што атрыманыя звесткі дапамогуць распрацаваць больш эфектыўныя метады лячэння атлусцення, піша Xіnhua. Наступны этап эксперыменту — клінічныя выпрабаванні. Калі яны пройдуць паспяхова, то спецыялісты прыступяць да распрацоўкі новага метаду пахудзення. Падрыхтавала Іна АРЭХАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецыялісты з Новай Зеландыі запэўніваюць, што жанчыны могуць набраць лішнюю вагу толькі з-за таго, што няправільна прымаюць ежу. У прыватнасці — занадта хутка... |
|