Працяглы стрэс прыводзіць да ўсушкі мозгу.... 21.by

Працяглы стрэс прыводзіць да ўсушкі мозгу...

09.11.2011 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

... што нясе з сабой прыдуркаватасць. Да гэтага прыйшлі амерыканскія навукоўцы. Яны сцвярджаюць, што хімічныя злучэнні, якія ўтвараюцца ў арганізме ў момант стрэсу, — таксічныя для тканак мозгу.

Кортыкастэроіды, якія выпрацоўваюцца ў мозгу ў выніку дзеяння пастаяннага стрэсавага раздражняльніка, забіваюць нейроны. Хоць у моманты кароткачасовага нервовага напружання яны і дапамагаюць. Найбольш моцна ад працяглага ўздзеяння кортыкастэроідаў пакутуе гіпакамп, які адказвае за фарміраванне і арганізацыю ўспамінаў, а таксама за арыентацыю ў прасторы. Адсюль і развіццё дэменцыі (прыдуркаватасці).

Даследавалі мазгі кіраўнікоў буйных кампаній: іх гіпакамп у выніку пастаяннага стрэсу паменшыўся да памераў, уласцівых пажылым людзям, якія пакутуюць ад старэчай прыдуркаватасці. Аказалася, піша meddaіly.ru, што такое ж уздзеянне аказвае і посттраўматычны стрэс на ўдзельнікаў баявых дзеянняў.

Падрыхтавала Іна АРЭХАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
... што нясе з сабой прыдуркаватасць. Да гэтага прыйшлі амерыканскія навукоўцы. Яны сцвярджаюць, што хімічныя злучэнні, якія ўтвараюцца ў арганізме ў момант стрэсу,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика