Гародніна, якая псуе зубы
09.11.2011
—
Новости Здоровья
|
Супрацоўнікі Еўрапейскай стаматалагічнай Асацыяцыі назвалі некалькі відаў гародніны, якія спрыяюць развіццю карыесу і раздражненню дзяснаў, піша www.mobus.com. Прычым негатыўны ўплыў іх ферментаў і кіслот (напрыклад, шчаўевай, яблычнай і бурштынавай) на зубную эмаль не залежыць ад таго, у якім выглядзе гэтую гародніну спажываць — у смажаным, печаным або адвараным. У сумны спіс трапілі: баклажаны, папрыка, балгарскі перац, шчаўе, патысоны, спаржа, кабачкі. Навукоўцы зусім не прымяншаюць карыснасці гэтай гародніны (у ёй ёсць вітамін С, фоліевая кіслата, вітамін А, пекціны, клятчатка, магній, калій і многія іншыя вельмі патрэбныя рэчывы), але раяць, паспытаўшы, да прыкладу, сатэ з баклажанамі або леча з перцам, абавязкова добра прапаласкаць рот, а яшчэ лепш — пачысціць зубы. Падрыхтавала Іна АРЭХАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сумны спіс трапілі: баклажаны, папрыка, балгарскі перац, шчаўе, патысоны, спаржа, кабачкі. |
|