Дрэнны почырк урача — пагроза для жыцця пацыента
16.11.2011
—
Новости Здоровья
|
Праблема неразборлівага почырку ўрачоў, аказваецца, актуальная для ўсіх краін свету. Швейцарскія спецыялісты правялі даследаванне, у ходзе якога высветлілася, што ў 52 працэнтах выпадкаў почырк у медыцынскіх рэцэптах вельмі дрэнны, а ў 4 працэнтах — прызначэнне ўвогуле не чытаецца. Больш за тое, з 200 смяротных выпадкаў па прычыне няправільнага прызначэння пацыентам медыкаментаў у 25 працэнтах трагедыя здарылася з-за таго, што аптэкар элементарна не змог разабраць урачэбнае "пасланне". Адзіны спосаб выправіць сітуацыю, лічаць даследчыкі, гэта афармляць рэцэпты праз аўтаматычны ўвод у камп'ютары. Але не многія краіны могуць укараніць такую сістэму. Таму большасці пацыентаў застаецца толькі адно — не забываць удакладняць, які прэпарат ім выпісаў урач. Магчыма, гэта выратуе ім жыццё? Падрыхтавала Надзея НІКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праблема неразборлівага почырку ўрачоў, аказваецца, актуальная для ўсіх краін свету. Швейцарскія спецыялісты правялі даследаванне, у ходзе якога высветлілася,...
|
|