У наступ на хваробы сэрца
16.12.2011
—
Новости Здоровья
|
У Магілёве лепшыя кардыяхірургі Беларусі і замежжа сабраліся на рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю. Медыкі абмяркоўваюць розныя праблемы кардыяхірургіі. Спецыялісты Расіі, Польшчы і Літвы правялі майстар-класы, зрабілі найскладанейшыя аперацыі на сэрцы. На канферэнцыі арганізавалі трансляцыю ў рэжыме анлайн для беларускіх дактароў, запрошаных з усіх рэгіёнаў краіны. У нашай краіне кардыяхірургія апошнім часам дынамічна развіваецца. Напрыклад, у Магілёўскай абласной бальніцы праводзяцца паспяховыя аперацыі на адкрытым сэрцы. Пільная ўвага менавіта сардэчным справам поўнасцю апраўдана: сярод прычын смяротнасці насельніцтва ўжо доўгі час трымаюць сумнае лідарства хваробы сэрцаў і сасудаў. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магілёве лепшыя кардыяхірургі Беларусі і замежжа сабраліся на рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю. Медыкі абмяркоўваюць розныя праблемы...
|
|