У Лошыцкім парку забаранілі курэнне. 21.by

У Лошыцкім парку забаранілі курэнне

24.01.2012 09:22 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Лошыцкім парку забаранілі курэнне


Тэрыторыя палаца-паркавага комплексу стала дзясятым свабодным ад цыгарэтнага дыму месцам у Мінску.

— Пакуль што мы толькі пачынаем рыхтаваць да ўсталявання шыльдачкі, якія будуць нагадваць пра забарону курэння на тэрыторыі парку, — расказаў начальнік упраўлення па абароне раслін і ўтрыманні аб'ектаў гарадскога добраўпарадкавання прадпрыемства "Мінскзелянбуд" Анатоль Аўдзяевіч. — Мяркуецца, што іх усталююць там, дзе звычайна найбольшая канцэнтрацыя народу: каля дзіцячай пляцоўкі, каля будынка флігеля, на ўваходах у парк. Паліць цяпер можна будзе толькі ў спецыяльных альтанках, якіх у парку тры.

Пакуль інфармацыйныя шыльды аб забароне курэння не ўсталяваныя, супрацоўнікі праваахоўных органаў будуць нагадваць курцам пра неабходнасць паліць у спецыяльна адведзеным для гэтага месцы.

Шыльды і тлумачэнні — гэта, вядома, цудоўна. Але ці не ігнаруюць мінчане такія меры? Як расказаў супрацоўнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Сасонка, за мінулы год 387 грамадзян былі прыцягнуты да адказнасці за курэнне ў забароненым месцы. За такое парушэнне сёння можна атрымаць штраф у памеры да чатырох базавых велічынь (35—140 тысяч рублёў).

Дыміць таксама нельга:

 на плошчы Незалежнасці і прылеглых тэрыторыях,

 на прыпынках грамадскага транспарту,

 у падземных пераходах,

 у ветэранскім дворыку на вул. Цікоцкага, 46,

 у парках Чалюскінцаў і Горкага,

 у Батанічным садзе,

 у Мінскім заапарку,

 у парку "Дрымлэнд",

 у парку 60-годдзя Кастрычніка,

 у Аляксандраўскім скверы,

 ва ўсіх установах адукацыі і аховы здароўя,

 на лесвічных пляцоўках шматкватэрных дамоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэрыторыя палаца-паркавага комплексу стала дзясятым свабодным ад цыгарэтнага дыму месцам у Мінску. — Пакуль што мы толькі пачынаем рыхтаваць да ўсталявання...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика