У Бялыніцкай цэнтральнай раённай бальніцы з’явілася аддзяленне сацыяльнага догляду
14.03.2012 02:00
—
Новости Здоровья
|
У Бялыніцкай цэнтральнай раённай бальніцы з’явілася аддзяленне сацыяльнага догляду Каля трох гадоў таму распачаўся капітальны рамонт тэрапеўтычнага блока Бялыніцкай цэнтральнай раённай бальніцы. За гэты час, дзякуючы намаганням работнікаў ДУК ДБП “ПМК-241” і ААТ “ПМК-83 Водбуд”, былі здадзены ў эксплуатацыю дзіцячае і тэрапеўтычнае аддзяленні. А напачатку сакавіка расчыніла свае дзверы для пацыентаў аддзяленне сацыяльнага догляду. Па словах галоўнага ўрача ЦРБ Віктара Пянькоўскага, зараз у васьмі палатах яго знаходзяцца 26 чалавек, якім патрэбная штодзённая дапамога. Умовы для пражывання ў новым аддзяленні створаны добрыя: утульныя палаты, сучасныя санвузлы, камфортныя сталоўка і пакой для адпачынку. Іншымі словамі, усё настройвае на пазітыў і аптымізм. “Цёпла, прыгожа. Менавіта такія мае ўражанні, - заўважае пенсіянер Фёдар Мысаў. – Дзякуй кіраўніцтву бальніцы і ўсім людзям, якія дапамаглі стварыць гэты дом для адзінокіх сэрцаў”. “Не могуць не радаваць і добразычлівыя адносіны да нас персаналу аддзялення: урача-тэрапеўта Анатоля Чарнухі, медсёстраў, санітарак, - дадае жыхарка вёскі Краснае Тамара Чалнакова. – Не ведаю, колькі давядзецца тут прабыць (магчыма, улетку дачка, якая жыве ў Казахстане, забярэ да сябе), аднак я рада, што зараз жыву не ў адзіноце”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля трох гадоў таму распачаўся капітальны рамонт тэрапеўтычнага блока Бялыніцкай цэнтральнай раённай бальніцы. За гэты час, дзякуючы намаганням работнікаў ДУК... |
|