"Жыхары" на валасах. 21.by

"Жыхары" на валасах

30.05.2012 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З-за павелічэння колькасці асоб без пэўнага месца жыхарства, міграцыі насельніцтва, росту кошту бытавых паслуг, неахайнага стаўлення пэўных сацыяльных груп да асабістай гігіены ў сталіцы застаецца высокай захваральнасць на педыкулёз.

Паводле слоў валеолага 23-й гарадской дзіцячай паліклінікі г. Мінска Алены ГАРНІЦКАЙ, заразіцца педыкулёзам можна пры выкарыстанні чужога адзення, галаўных убораў і расчосак, а таксама ў басейне, паколькі вошы ўмеюць плаваць. Самае важнае пры перадачы вошай ад чалавека да чалавека — блізкі кантакт. Вылучаюць тры віды вошай: галаўная жыве на валасах галавы, адзежная — у бялізне і лабковая паразітуе на скуры лабка. Найбольш небяспечнай у распаўсюджванні такога цяжкага захворвання, як сыпны тыф, з'яўляецца вош адзежная.

Калі вы знайшлі ў адзенні або бялізне гэтых насякомых, тэрмінова замачыце яго на некалькі гадзін у цёплай вадзе, а затым абавязкова пракіпяціце ў 2-працэнтным растворы кальцынаванай соды на працягу 20 хвілін. Замочванне і мыццё бялізны без кіпячэння не вынішчае гнід. Адзенне, якое нельга пракіпяціць, прасуюць праз вільготную тканіну. Найбольш рацыянальным спосабам барацьбы з педыкулёзам з'яўляецца дэзынсекцыя адзення і бялізны ў спецыяльных камерах пад уздзеяннем высокай тэмпературы.

Галаўныя вошы вынішчаюцца ў хатніх умовах з дапамогай 10-працэнтнай воднай мыльна-газавай эмульсіі. Для гэтага 10 г гаспадарчага мыла раствараюць у 80 мл гарачай вады і дадаюць 2/3 ст. л. газы. Ватным тампонам злёгку ўціраюць у валасістую частку галавы на 30 хвілін, затым мыюць валасы гарачай вадой з мылам ці шампунем. Дзецям да 5 гадоў рэкамендуецца падстрыгаць валасы "пад нуль".

У аптэках для санацыі педыкулёзу прадаюцца такія прэпараты, як ніціфор, салюцыд, веда, "пара-плюс" і інш.

Пры паражэнні педыкулёзам неабходна звярнуцца да медработнікаў па месцы жыхарства або непасрэдна ў цэнтральны санітарны прапускнік цэнтра дэзынфекцыі і стэрылізацыі па адрасе: вул. П. Броўкі, 11, 8 пад'езд, 1 паверх. З 8.00 да 19.00 штодня, акрамя нядзелі.

Святлана БАРЫСЕНКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З-за павелічэння колькасці асоб без пэўнага месца жыхарства, міграцыі насельніцтва, росту кошту бытавых паслуг, неахайнага стаўлення пэўных сацыяльных груп да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика