Больш алкаголю — горш сэрцу. 21.by

Больш алкаголю — горш сэрцу

30.05.2012 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Той, хто атручвае арганізм этанолам і нікацінам, можа сутыкнуцца з хранічнай гентаксікацыяй, пры якой узнікае "сардэчны боль", не звязаны з фізічнай нагрузкай. Ён можа працягвацца гадзінамі і нават суткамі.

Сэрцабіццё пачашчаецца, пульс становіцца напружаным, пачырваненне твару змяняецца бледнасцю скураных покрываў, сінеюць губы. Пры атручэнні спіртнымі напоямі сардэчная дзейнасць рэзка падае. На першых этапах алкагалізму адхіленні ў рабоце сэрца з'яўляюцца функцыянальным парушэннем. Аднак калі алкагольная хвароба прагрэсуе, могуць развівацца больш грубыя арганічныя змяненні, якія цяжка паддаюцца лячэнню або не паддаюцца наогул.

Як адзначае ўрач функцыянальнай дыягностыкі гарадской паліклінікі №18 г. Мінска Алена ГРОМАВА, этанол і прадукты яго распаду ўздзейнічаюць непасрэдна на сардэчную мышцу — міякард. Запавольванне крыватоку ў сасудах, якія харчуюць міякард, у спалучэнні з харчаваннем з нізкай колькасцю бялку і дэфіцытам вітамінаў, характэрнымі для алкаголікаў, прыводзяць да дыстрафіі сардэчнай мышцы.

Чым часцей ужываецца спіртное, тым больш выражанымі становяцца парушэнні сардэчнага рытму. Стойкае пачашчэнне сардэчных скарачэнняў і задышка пры фізічнай нагрузцы павінны расцэньвацца як першыя прыкметы сардэчна-сасудзістай недастатковасці. Калі ўжыванне спіртных напояў працягваецца, сардэчная недастатковасць прагрэсуе: задышка ўзмацняецца, часам надыходзіць прыступ удушша, з'яўляюцца ацёкі, сінюшнасць скураных покрываў. У рэшце рэшт ненармальная работа сэрца прыводзіць да разрастання, гіпертрафіі сардэчнай мышцы. Такому сэрцу цяжка выконваць свае функцыі, і аднойчы яно не вытрымлівае — спыняецца.

На ранніх этапах алкагалізму адмаўленне ад чаркі прыводзіць да нармалізацыі паказчыкаў артэрыяльнага ціску. Калі ж гіпертанічная хвароба развілася яшчэ да пачатку алкагалізацыі, яна ў спалучэнні з хранічным алкагалізмам набывае злаякасную форму, часта прыводзіць да развіцця інфарктаў міякарда, інсульту, ныркавай недастатковасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Той, хто атручвае арганізм этанолам і нікацінам, можа сутыкнуцца з хранічнай гентаксікацыяй, пры якой узнікае "сардэчны боль", не звязаны з фізічнай нагрузкай....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика