Дагавор даражэй за цыгарку
19.12.2012
—
Новости Здоровья
|
У мінскіх школах дзеці падпісалі кантракты, па якіх яны адмаўляюцца курыць. Праект «Мы не курым — далучайся» стартаваў у школах № 6, № 116 і № 185 Фрунзенскага раёна сталіцы яшчэ ў мінулым годзе. Яго ўдзельнікі — вучні 6-х класаў — падпісалі дакумент, згодна з якім яны абяцаюць не курыць, не ўжываць спіртное і наркотыкі. — У мінулым годзе ў нашай школе ў гэтым праекце ўдзельнічалі 14 вучняў, а зараз — 22, — расказвае Дзмітрый Зянько, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 6 Мінска. — Усе яны вучні 6-га «Г» класа. Калі на бацькоўскім сходзе мы прапанавалі падпісаць незвычайныя кантракты, усе пагадзіліся. Пры гэтым дзеці, якія афіцыйна абралі здаровы лад жыцця, атрымліваюць своеасаблівыя бонусы: бясплатна наведваюць кінатэатры, музеі, дыскатэкі. А летам нават паедуць у піянерскі лагер. У кантракце ёсць важны пункт: як толькі вучань парушае хоць адно з палажэнняў дагавора, дакумент страчвае сваю сілу. — У мінулым годзе ўмоў кантракта не парушыў ні адзін з удзельнікаў, — працягвае Дзмітрый Уладзіміравіч. — Упэўнены, такі ж вынік будзе і на гэты раз. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінскія школьнікі падпісалі кантракты, што не будуць курыць
|
|