50 плюс
13.12.2013
—
Новости Здоровья
|
Пенсіянеры Мінска змогуць бясплатна пракансультавацца ў юрыста і зрабіць кардыяграму.
З 12-га па 15 снежня ў Нацыянальным выставачным цэнтры пройдзе выстава-кірмаш для старэйшага пакалення «50 плюс». Працаваць яна будзе па чатырох накірунках: сацыяльным, медыцынскім, спажывецкім і культурным. — Чатыры дні з 10 да 18 гадзiн на пытанні наведвальнікаў адкажуць юрысты, пажылыя людзі змогуць параіцца з псіхолагамі, памераць рост, вагу і ціск, зрабіць кардыяграму, — кажа Ірына Дудка, намеснік начальніка камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. — Будзе працаваць тут і герантолаг. А яшчэ госці выставы-кірмашу змогуць танней адрамантаваць абутак, пастрыгчыся, сфатаграфавацца, набыць тавары айчынных вытворцаў. Дарэчы, у выставачныя дні тралейбусы № 12, № 29, № 40 і аўтобусы № 24 і № 57 на «50 плюс» даставяць пажылых наведвальнікаў бясплатна. Кацярына ПАНЦЯЛЕЕВА, «Р» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пенсіянеры Мінска змогуць бясплатна пракансультавацца ў юрыста і зрабіць кардыяграму.
|
|