Пытайцеся — вам адкажуць
11.01.2014
—
Новости Здоровья
|
У Мінску ў тэставым рэжыме пачала працаваць медыцынская інфалінія. — Пазваніўшы па нумары 131, людзі могуць заказаць талон, пакуль, праўда, толькі на УЗІ-дыягностыку, у любую медыцынскую ўстанову сталіцы, што падпарадкоўваецца профільнаму камітэту Мінгарвыканкама, — гаворыць Ірына Мудрова, дырэктар цэнтра «Медыцынская ініцыятыва», на базе якога і размяшчаецца названы call-цэнтр. — Аднак пры неабходнасці аператары раскажуць і пра іншыя платныя медыцынскія паслугі або прымуць заяўку на медыцынскае таксі. Зараз інфалінія працуе толькі ў будні з 8.30 да 17.00, потым час будзе павялічаны яшчэ мінімум на паўтары гадзіны. Цяпер у сярэднім аператарам тэлефануе каля 200 чалавек у дзень. — Мы плануем пашырыць спіс паслуг, — працягвае спецыяліст. — Людзі змогуць пракансультавацца ў экспертаў па разнастайных пытаннях, напрыклад, як атрымаць бальнічны, і, калі стан хворага дазваляе, «пабываць» на тэлефонным прыёме ў доктара. Дарэчы, пакуль інфалінія працуе ў тэставым рэжыме, званок на яе бясплатны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску ў тэставым рэжыме пачала працаваць медінфалінія |
|