На старт запрашаюцца ветэраны
02.05.2018
—
Новости Здоровья
|
У праграме яе мяркуецца правядзенне спаборніцтваў па шасці відах спорту: настольным тэнісе, дартсе, шахматах, шашках, стральбе з пнеўматычнай зброі (у гэтых відах прымаюць удзел па адным мужчыну і адной жанчыне), більярдзе (мужчына). Усяго склад каманды – 11 спартсменаў і прадстаўнік. Узрост удзельнікаў – 60 гадоў і старэй – у мужчын, 55 гадоў і старэй – у жанчын. Спаборніцтвы асабістыя, таму прыняць удзел у іх могуць усе жадаючыя, па заяве з допускам урача. Дарэчы, падвядзенне вынікаў будзе весціся толькі ў асабістым заліку – сярод мужчын і жанчын. Спартакіяда адбудзецца 7 мая ў фізкультурна-аздараўленчай зале і будзе прыўрочана да 73-й гадавіны Перамогі. Пачатак спаборніцтваў у 10 гадзін. Па выніках іх будзе складзена раённая зборная, якая прыме ўдзел у аналагічнай спартакіядзе ў Гомелі, запланаванай на 11-12 мая. Пытанні па тэлефоне 5-47-85 (ФСК “Ураджай”). Аляксей КАЮКАЛА. Фота Арцёма ГУСЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аргкамітэтам распрацавана палажэнне пра правядзенне першай раённай спартакіяды сярод ветэранаў. У праграме яе мяркуецца правядзенне спаборніцтваў па шасці...
|
|