Шаркаўшчынскія медыкі занялі 1-е месца ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю
15.06.2018
—
Новости Здоровья
|
Зусім нядаўна нашы медыкі заваявалі яшчэ адну перамогу — 1-е месца ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю па выніках работы за мінулы год сярод устаноў невытворчай галіны. Як адзначыла старшыня прафсаюзнай арганізацыі цэнтральнай раённай бальніцы Валянціна Уладзіміраўна Хаданёнак, у складзе прафсаюзнай арганізацыі медустановы — усе 392 работнікі, што складае 100 працэнтаў калектыву, і гэта станоўчая тэндэнцыя ўступлення ў прафсаюз захоўваецца вось ужо на працягу 10 гадоў. На сённяшні дзень у Шаркаўшчынскай ЦРБ працуюць 35 урачоў, 165 сярэдніх медработнікаў, 192 прадстаўнікі малодшага і іншага персаналу. У мінулым годзе на сваё першае працоўнае месца прыбылі 15 маладых спецыялістаў, з іх 2 урачы і 13 сярэдніх медработнікаў. Дзякуючы ўсебаковай падтрымцы кіраўніцтва цэнтральнай раённай бальніцы паспяхова рэалізуюцца многія задачы і планы, у аснове якіх — клопат пра жыццё і здароўе шаркаўчан. Лаўрэатам ганаровага звання “Чалавек года Шаркаўшчыны-2017” у гэтым годзе стала ўрач-эндакрынолаг цэнтральнай раённай бальніцы Зінаіда Сяргееўна Сакаловіч. Імя ўрача анестэзіёлага-рэаніматолага Аляксандра Васільевіча Цішонка па выніках работы за мінулы год занесена на раённую Дошку гонару. А ўрач-неўролаг Галіна Эдуардаўна Ткачонак узнагароджана Падзячным пісьмом Віцебскага аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя ўрачоў”. Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ. Оставить комментарий |
|