Да дня медыцынскага работніка. Геранёнскай урачэбнай амбулаторыі - 40 год. 21.by

Да дня медыцынскага работніка. Геранёнскай урачэбнай амбулаторыі - 40 год

15.06.2018 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З мінулага


Першы шпіталь-прытулак у Геранёнах быў пабудаваны ў 1825 годзе Ганнай Пясецкай - геранёнскай старасціхай. Гэтая багадзельня - так тады называлі шпіталь, - размясцілася ля касцёла Святога Мікалая. Гэта мы бачым на карціне мастака Станіслава Янушэвіча, якую ён напісаў у 1846 годзе.
Да 1939 года жыхары Геранён лячыліся у Суботнікскай бальніцы, якой кіраваў доктар Казімір Ярмалінскі. Вядома, што сям'я віленскага адваката Мацея Яманта, якой належыў фальварак Роцкішкі, сябравала з сям'ёй доктара К. Ярмалінскага.
1946-1970
Першы ФАП у Геранёнах быў адкрыты ў 1946 годзе і працаваў у наёмных памяшканнях. Спачатку - у хаце Іосіфа Лісіцкага, затым - у хаце Людвіка Шылабрыта (цяпер гэта ўласнасць Альбіны Лявонаўны Кульніс). Некаторы час фельчарска-акушэрскі пункт размяшчаўся ў хаце Ганны Казіміраўны Часнаковіч, затым - у хаце Віктара Танкевіча (цяпер тут жыве сям'я Алкоўскіх). У памяці людзей захаваліся імёны першых фельчараў. Гэта Дзмітрый Фёдаравіч Кальчанка, Леакадзія Людвікаўна Шылабрыт, Марыя Жыберт, Міхаіл Варанецкі.
1978-2018
Геранёнская ўрачэбная амбулаторыя была пабудавана па ініцыятыве старшыні калгаса імя ХХІІ партз'езда Героя Сацыялістычнай працы У.А. Баўма (1922-2018). На будаўніцтва амбулаторыі калгас выдзеліў 85 000 рублёў і купіў абсталяванне. Амбулаторыя працуе з 1 верасня 1978 года. Медыцынскай установе - 40 год.

Паклон вам, медыкі, у свята,
паклон у будні дзень!

Галоўным урачом быў назначаны Часлаў Адамавіч Янушка (1950-2008). Ён меў шмат ганаровых грамат і падзяк за дабрасумленную працу. Карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод насельніцтва сельсавета, раёна і Літвы. Ганаровы донар СССР. У 2001 годзе амбулаторыя заняла першае месца ў раёне па выніках работы за год, узнагароджана падзячным лістом Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта з выплатай грашовай прэміі.



З красавіка 1999 года амбулаторыя пераведзена ў рэжым работы амбулаторыі ўрача агульнай практыкі: тут працуюць розныя кабінеты.
Тэрапеўтычны - урач Л.Р. Сазонава. Яе фотаздымак па выніках работы за 2011 год быў на раённай Дошцы гонару. У гэтым годзе яна выбрана ў Іўеўскі раённы Савет дэпутатаў. Карыстаецца павагай і памочнік урача М.І. Пясля.




Стаматалагічны - урач Ю.І. Трашчынскі.



Кабінет працэдурны і дзённага стацыянара вядзе медсястра І.І. Трашчынская. Па выніках работы за 2016 год занесена на раённую Дошку гонару за дабрасумленную і шматгадовую плённую працу.

Кабінет функцыянальнай дыягностыкі ўзначальвае медыцынская сястра Т.І. Гайдзіс. Доўгі час яна працавала ў бальніцы аг. Ліпнішкі. Удзельнічала ў конкурсах прафесіянальнага майстэрства. І нават можа напісаць вершы.



Меня зовут Тересой,
Сестричкой, медсестрой.
Работаю я в Липнишках -
В больнице небольшой.
В амбулатории, палате -
Всегда я на посту,
И в беленьком халате
Здоровье вам несу.
Тарэса Игнатаўна - Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь, яна ўзнагароджана нагрудным знакам Міністэрства аховы здароўя.
С.А. Клімовіч - акушэрка, вядзе назіральны кабінет. Медсястра Я.А. Курыла - дзіцячы. Усяго дзяцей на ўчастку 333, да 14 гадоў - 272. Нагрузка вялікая. Мае падзякі за работу, пачынаючы з 1987 года.



Медсястра Т.А. Уляш узначальвае кабінет фізіятэрапеўтычных працэдур. У яе яшчэ ёсць другая спецыялізацыя - медсястра па масажы.



Першы год працуе лабарантам выпускніца Гродзенскага медыцынскага каледжа Караліна Іванаўна Ціхан.



Фармацэўт Т.В. Жылевіч загадвае аптэкай ІV катэгорыі № 204. Гродзенскае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Фармацыя" узнагародзіла Ганаровай граматай загадчыцу аптэкі за шматгадовую (стаж 41 год) і добрасумленную працу. Ёсць таксама пасведчанне аб тым, што Таццяна Васільеўна была занесена на раённую Дошку гонару ў 2007 годзе.



Чысціню і ўтульнасць у амбулаторыі забяспечваюць санітаркі С.В. Сяліцкая (Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь) і Таццяна Міхайлаўна Лісецкая.

Геранёнская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі абслугоўвае 2250 чалавек. Радыус абслугоўвання - 20 км. Па паказчыках работы сярод сельскіх урачэбных участкаў амбулаторыя на працягу пяці год займае першае места.
Галоўным у сваёй дзейнасці медыцынскія работнікі лічаць прафілактычную работу сярод насельніцтва па ўкараненні здаровага лада жыцця. На месцы і ў аддаленых вёсках праводзяць агляды. Некалькі разоў на год Іўеўская ЦРБ праводзіць камп'ютарную рэнтгенаграфію органаў грудной клеткі па месцу пражывання насельніцтва.
У гэты святочны дзень медыцынскіх работнікаў жыхары Геранёнскага сельсавета з цеплынёй і удзячнасцю ўспамінаюць медыкаў-ветэранаў і былых работнікаў амбулаторыі. Гэта: М. Ціхановіч, Л. Шлемпа, Г. Ляшчынская, Л. Савосціна, Р. Янушка, Г. Ганчарэнка, Р. Бароўская, А. Длужнеўская, А. Гойдзь, А. Арцюх, Ж. Санцэвіч, Д. Пачабут, А. Ваўчкевіч.

А. СМАЛЯНІЧЭНКА.
Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З мінулага Першы шпіталь-прытулак у Геранёнах быў пабудаваны ў 1825 годзе Ганнай Пясецкай - геранёнскай старасціхай. Гэтая багадзельня - так тады называлі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика