Удасканаленне сістэмы аховы здароўя
30.07.2018
—
Новости Здоровья
|
Мы таксама прыкладваем намаганні для наладжвання якаснай работы Хойніцкай цэнтральнай раённай бальніцы, даступнасці для жыхароў раёна пэўных медыцынскіх паслуг. Важнае значэнне мае той факт, у якіх умовах працуюць медыкі, знаходзяцца пацыенты. Для гэтага сіламі гаспадарчай групы ЦРБ праводзім рамонты. Так, у бягучым годзе адрамантавалі ў тэрапеўтычным корпусе кабінет № 8 (ЭКГ), у паліклініцы – № 420 (клініка-дыягнастычная лабараторыя), вядзецца рамонт 401-га кабінета (стаматолаг-хірург). Вядуцца рамонтныя работы на даху тэрапеўтычнага корпуса, у гаражах. Таксама праводзяцца работы ў Слабажанскім, Барысаўшчынскім і Казялужскім фельчарска- акушэрскіх пунктах. На сродкі, сабраныя жыхарамі раёна падчас сёлетняга майскага суботніка, а гэта прыкладна 10 тыс. рублёў, плануем працягнуць рамонт хірургічнага аддзялення, двух харчаблокаў (у тэрапеўтычным корпусе ЦРБ і ў бальніцы сястрынскага догляду ў Глінішчы), левага крыла першага паверха тэрапеўтычнага корпусу. Дарэчы, хачу падзякаваць жыхарам раёна за пералічаныя ў мінулым годзе сродкі пасля суботніка. На іх мы набылі гемакуагулометр – апаратуру для аналізу гемастазу. Мы выкарыстоўваем яе ў рэанімацыі для дапамогі цяжкахворым. Прыбылі на работу ў гэтым годзе маладыя спецыялісты: два анэстэзіёлага-рэаніматолага, рэнтгенолаг, два ўрача агульнай практыкі (адзін будзе працаваць у Велікаборскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі), тэрапеўт і неўролаг. Нагадаю жыхарам раёна, што раённая паліклініка аказвае самыя разнастайныя медыцынскія паслугі на бясплатнай і платнай асновах. Усю інфармацыю па іх можна атрымаць на сайце нашай бальніцы http://khoiniki-crb.by, а таксама ў рэгістратуры па нумары 4-92-34. Звяртаю ўвагу, калі вы заказалі талон да ўрача, але па нейкай прычыне не можаце прыбыць на прыём, то лепш пазваніце ў рэгістратуру і праінфармуйце аб гэтым. Тады гэтым талонам зможа скарыстацца нехта іншы. А. ФЕДЗЯНЬКО, галоўны ўрач ЦРБ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асноўным напрамкам развіцця сацыяльнай сферы ў нашай краіне з'яўляецца ўдасканаленне сістэмы аховы здароўя, якая павінна гарантаваць грамадзянам Рэспублікі...
|
|