На Ушаччине побывали участники велопробега, организованного Белорусским объединением «Трезвость -Оптималист». 21.by

На Ушаччине побывали участники велопробега, организованного Белорусским объединением «Трезвость -Оптималист»

30.07.2018 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На бягучым тыдні транзітам праз Ушаччыну праехала група веласіпедыстаў, актывістаў здаровага ладу жыцця. Усе гэтыя людзі ва ўзросце ад 12 да 78 гадоў – удзельнікі 25 рэспубліканскага агітацыйнага велапрабегу, арганізаванага Беларускім грамадскім аб’яднаннем “Цвярозасць – Аптымаліст” імя Г.Шычко. Мэта мерапрыемства – прапаганда вольнай ад алкаголю, тытуню і наркотыкаў жыццядзейнасці, выхаванне патрыятыз­му, развіццё фізічнай культуры, спорту і турызму.

Велапрабег праходзіў праз Оршу, Чашнікі, Лепель, Докшыцы і іншыя гарады. Наш гарпасёлак таксама быў уключаны ў маршрут, і веласіпедысты з задавальненнем сустрэліся з ушачанамі. На працягу гадзіны доўжылася зацікаўленая гутарка пра здароўе і шляхі яго дасягнення, прысутныя абменьваліся меркаваннямі аб праблемах барацьбы з алкагалізмам. Цікава выступіў В.А.Талкачоў, кіраўнік велапрабегу, акадэмік Міжнароднай акадэміі Цвярозасці, эксперт ААН па праблемах наркаманіі і цвярозасці, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ён прадставіў сваіх калег публіцы і расказаў пра ўласны жыццёвы вопыт. З 1979 года мужчына даў слова жыць без тытуню і алкаголю – і з тых часоў яго трымае. Акрамя таго, узначаліўшы аб’яднанне “Цвярозасць – Аптымаліст”, ужо на працягу 30 гадоў імкнецца зрабіць цвярозай усю Беларусь. Як сапраўдны патрыёт, ён выступае за здароўе будучых пакаленняў, ахвотна дзеліцца сваімі разважаннямі і дае парады моладзі.

Добры настрой – залог добрага самаадчування. І каб завяршыць сустрэчу на пазітыўнай ноце, усе яе ўдзельнікі праспявалі песню А.Міцяева “Як здорава”. І хоць касцяк грамадскага аб’яднання ўжо склаўся, тут рады папаўненню, бо гэта азначае, што прыхільнікаў правільнага ладу жыцця ў Беларусі становіцца больш. Магчыма, пройдзе тыдзень ці месяц – і на Ушаччыне таксама збяруцца ў адну каманду тыя, каму са здароўем па адной дарозе.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На бягучым тыдні транзітам праз Ушаччыну праехала група веласіпедыстаў, актывістаў здаровага ладу жыцця. Усе гэтыя людзі ва ўзросце ад 12 да 78 гадоў – удзельнікі 25...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика