У Шаркаўшчыне адкрылі новую аптэку. 21.by

У Шаркаўшчыне адкрылі новую аптэку

08.12.2018 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_0974Па словах загадчыцы цэнтральнай аптэкі № 102 Наталлі Раманаўны Свілёнак, паляпшэнне забяспечанасці лекамі насельніцтва з’яўляецца адной з асноўных мэт, якую спецыялісты Віцебскага гандлёва-вытворчага прадпрыемства “Фармацыя” ставілі перад сабой з адкрыццём аптэкі № 354 пятай катэгорыі ў памяшканні гасцініцы нашага гарадскога пасёлка.

У кастрычніку 2016 года ў будынку камбіната бытавога абслугоўвання райцэнтра была адкрыта аптэка № 325. І вось праз два гады для задавальнення патрэб насельніцтва чарговую аптэку было вырашана адкрыць у гасцініцы. У кароткія тэрміны тут зманціравалі мэблю, вітрыны і абсталявалі зручнае памяшканне. Адкрыццё новай аптэкі адбылося 7 снежня.

На ўрачыстасці прысутнічалі намеснікі старшыні раённага выканаўчага камітэта Ірэна Францаўна Бука і Юрый Анатольевіч Васілеўскі разам з кіраўніком спраў райвыканкама Вольгай Аляксандраўнай Малюгінай. Пасля сімвалічнага пераразання чырвонай стужкі яны азнаёміліся з асартыментам лекаў, якія прапануюцца для насельніцтва. У аптэцы налічваецца больш за 2.700 найменняў лекаў айчыннай і замежнай вытворчасці. У продажы маюцца таксама сродкі асабістай гігіены, касметыка.

— У аптэцы створаны належныя ўмовы для працы загадчыцы, — тлумачыць Наталля Раманаўна. — Тут маецца камп’ютарнае праграмнае забеспячэнне “Беларуская аптэка”. Цяпер любыя лекі, якія маюцца ў наяўнасці, заносяцца ў камп’ютарную базу. Гэта дазваляе без прамаруджвання адшукаць патрэбнае, каб не марнаваць час загадчыцы і пакупніку. Лекавыя сродкі паступаюць у продаж непасрэдна з аптэчнага склада горада Віцебска.

Загадчыцай новай аптэкі працуе Юлія Шынкевіч. Маладая жанчына валодае дастатковым узроўнем прафесійных ведаў і навыкаў, мае вопыт і стаж работы ў дадзенай галіне.

Жыхарам гарадскога пасёлка і раёна нагадаем, што аптэка № 354 пятай катэгорыі размешчана на першым паверсе гасцініцы. Рэжым яе работы наступны: з панядзелка да пятніцы — з 9.00 да 18.00, субота — з 9.00 да 14.00, выхадны дзень — нядзеля.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_0972 IMG_0980 IMG_1002 IMG_1003

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика