У Асінашчызне прайшла забава “Каб расці і развівацца, трэба правільна харчавацца”
10.01.2019
—
Новости Здоровья
|
У Асінаўшчызненскіх яслях-садзе - пачатковай школе ў рамках тыдня здароўя праведзена для выхаванцаў забава “Каб расці і развівацца, трэба правільна харчавацца”.
У госці да дзяцей завіталі доктар Пілюлькін, Вітамінка і Гномік-абжорка. Дзеці сумесна з героямі ўспомнілі аб карысных для здароўя прадуктах харчавання, правілах харчавання. З задавальненнем прынялі ўдзел у славеснай гульні “Так ці не”, конкурсе “Маленькія кухары”, гульні “Адгадай на смак” і г. д. У выніку дзеці вырашылі, што будуць ужываць толькі карысныя для здароўя прадукты. Святлана ЦЫБОЎСКАЯ, выхавальнік дашкольнай адукацыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Асінаўшчызненскіх яслях-садзе - пачатковай школе ў рамках тыдня здароўя праведзена для выхаванцаў забава “Каб расці і развівацца, трэба правільна харчавацца”.
|
|