Цёплую і ўтульную акцыю запланаваў канцэрн “Беллёг-прам” у рамках Тыдня маці. 11 кастрычніка ў 14.00 на базе ўстановы аховы здороўя “Клінічны радзільны дом Мінскай вобласці” старшыня канцэрна “Беллёгпрам” Таццяна Лугіна, дарэчы, сама маці двух сыноў, павіншавала жанчын, якія нарадзілі дзетак у гэтыя дні.
Адметна, што кожная з маладых матуль атрымала падарунак, сфармаваны з вырабаў беларускіх прадпрыемстваў, што ўваходзяць у састаў канцэрна “Беллёгпрам”, — трыкатажную коўдру ад фабрыкі “Палессе” (г. Пінск) і кубачак ад “Добрушскага фарфоравага завода”.
У межах мерапрыемства “Беллёгпрам” і “Клінічны радзільны дом Мінскай вобласці” падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве. Яно будзе прадугледжваць узаемадзеянне прадпрыемстваў канцэрна і Грамадскага аб’яднання “Крыніца цеплыні”, што зарэгістравана на базе раддома, у справе папулярызацыі традыцыйных сямейных каштоўнасцей, усвядомленага бацькоўства і значнасці ролі маці ў сучасным грамадстве.