В санатории Федерации профсоюзов Беларуси – по символической цене. 21.by

В санатории Федерации профсоюзов Беларуси – по символической цене

13.11.2019 — Новости Здоровья |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідыум Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў канцы кастрычніка прыняў пастанову “Аб аказанні садзейнічання ў аздараўленні”, згодна з якой члены гэтага галіновага прафсаюза атрымаюць грашовую дапамогу, калі вырашаць адпачыць у чацвёртым квартале ў любым з санаторыяў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Умова толькі адна – адпачынак не павінен быць карацей 5 дзён. За дапамогай варта звярнуцца ў свае прафсаюзныя пярвічкі, падаўшы дакументы, якія пацвярджаюць праходжанне санаторна-курортнага лячэння.

У сістэме санаторыяў ФПБ трынаццаць здраўніц, у тым ліку дзіцячы “Свіслач” , “Лётцы”, “ Крыніца”, “Нарач”, а таксама нашы “Лясныя азёры” (з поўным спісам можна азнаёміцца на сайце федэрацыі). І ў кожным з іх для ўсіх членаў прафсаюзаў кошт на пуцёўкі танней на 25 працэнтаў. Такім чынам члены прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму атрымаюць двайное патанненне. Варта скарыстацца.

Вольга КАРАЛЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідыум Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў канцы кастрычніка прыняў пастанову “Аб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Здоровья)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика