Выйшаў беларускамоўны слоўнік па інфарматыцы. 21.by

Выйшаў беларускамоўны слоўнік па інфарматыцы

05.09.2009 08:57 — Новости Hi-Tech |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прафесар Мікола Савіцкі склаў і выдаў "Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы" на беларускай мове.

"Я паставіў перад сабой дзве задачы. Першая — паказаць і даказаць, што на беларускай мове распрацавана навуковая тэрміналогія па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Другая — даць нацыянальна свядомым беларусам тлумачальны слоўнік па інфарматыцы для практычнага ўжытку", — кажа прафесар.

Слоўнік увабраў больш за 2500 тэрмінаў. Гэта плён амаль дваццацігадовай працы. Яшчэ ў 1990 годзе Мікола Савіцкі перайшоў на выкладанне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі ў эканамічным універсітэце па-беларуску. Тады ён і пачаў працу над беларусізацыяй навуковых дапаможнікаў.

Тэрміны ў тлумачальным слоўніку падаюцца па-беларуску і па-англійску. "Рускамоўныя адпаведнікі не прыводзіў наўмысна. Тым самым я хацеў падкрэсліць самадастатковасць беларускай мовы і яе самастойнасць сярод развітых моў свету".

Купіць выданне можна ў кнігарні "Акадэмкніга".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прафесар Мікола Савіцкі склаў і выдаў "Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы" на беларускай мове
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Hi-Tech)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика