Цяпер кампутарныя вірусы можа стварыць кожны
21.04.2010 11:23
—
Новости Hi-Tech
|
Кожную секунду на Зямлі здзяйсняецца ў сярэднім сто хакерскіх атак, пра гэта гаворыцца ў апублікаваным днямі дакладзе кампаніі Symantec — найбуйнейшага сусветнага вытворцы праграм для камп’ютарнай бяспекі.
Паводле Symantec, колькасць злоўжыванняў у Сусветным сеціве ў 2009 годзе вырасла на 71% у параўнанні з папярэднім годам. Пераважная большасць выпадкаў хакерскага ўмяшання бяскрыўдныя, але кожныя 4,5 секунды адна з іх прыносіць рэальную шкоду.Летась эксперты Symantec зарэгістравалі 2,9 млн. вірусаў, «траянаў» ды іншых шкодных праграм, 51% якіх з’явіліся ўпершыню. Імклівы рост камп’ютарнай злачыннасці паскарае з’яўленне вялікай колькасці простых ва ўжытку пакетаў праграмнага забеспячэння, з дапамогай якіх вірусы могуць стварыць нават маладыя хакеры, кажа эксперт Symantec Тоні Осбарн. Некаторыя з іх даступныя ў інтэрнэце бясплатна, іншыя каштуюць нятанна. Адзін з самых вядомых, Zeus, абыдзецца ахвотнаму ў 700 даляраў. Дайшло да таго, што яго стваральнікі прапануюць тэлефонную кансультацыю тым, у каго той не запускаецца. Паводле Symаntec, у 2009 годзе было прададзена звыш 90 тысяч пакетаў Zeus, і менавіта з іх дапамогай былі створаныя найбольш шкодныя вірусы. Zeus з дапамогай спам‑паведамленняў заваблівае людзей на сайты, дзе іх падманам прымушаюць усталёўваць шкодныя коды, або пранікае ў камп’ютары, выкарыстоўваючы вядомыя слабыя месцы.Усё часцей, гаворыцца ў дакладзе, камп’ютарныя злачынцы ствараюць бот‑сеткі з камп’ютараў‑»зомбі», якімі можна кіраваць дыстанцыйна і без ведама іх уладальнікаў выкарыстоўваць для рассылання спаму або крадзяжу персанальных звестак. Як сцвярджаюць эксперты Symantec, летась амаль сем мільёнаў персанальных камп’ютараў былі уцягнуты ў бот‑сеткі. Крадзеж звестак з персанальных камп’ютараў стаў паўсядзённых заняткам для мноства людзей, сцвярджае Тоні Осбарн. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адны вірусатворныя праграмы даступныя ў інтэрнэце задарма, іншыя каштуюць нятанна.
|
|