З 1 мая byfly зніжае цэны. 21.by

З 1 мая byfly зніжае цэны

21.04.2010 11:21 — Новости Hi-Tech |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 1 мая «Белтэлекам» уводзіць новыя ўмовы прадстаўлення паслуг па доступе ў інтэрнэт пад гандлёвай маркай byfly.

Чаканага зніжэння коштаў і павелічэння хуткасці ў рамках лінейкі безлімітных тарыфных планаў не адбылося, аднак план «Дамасед» стаў даступны і юрыдычным асобам. Змены закранулі лімітаваныя прапановы – «Белтэлекам» працягнуў прасоўваць лінейку «Камфорт».

Трэнд №1

Новая група тарыфных планаў з улікам па трафіку «Камфорт»: ужо добра вядомы «Камфорт Лайт» (600 Мб за 19 тысяч рублёў) і навічкі – «Камфорт Стандарт» (2,5 Гб за 37 тысяч рублёў) і «Камфорт Экспрэс» (6 Гб за 50 тысяч рублёў). Падключыцца да тарыфных планаў «Камфорт Стандарт» і «Камфорт Экспрэс» могуць як фізічныя, так і юрыдычныя асобы. Тарыфны план «Камфорт Лайт» дзейнічае толькі для прыватных абанентаў.

Трэнд № 2

Зніжэнне кошту 1 Мб перавышэння на 28–60% у залежнасці ад аб"ёму трафіка перавышэння.

Кошт 1 Мб перавышэння ў тарыфных планах «Камфорт Стандарт» і «Камфорт Экспрэс» з 1 мая складзе ад 10 да 25 рублёў за 1 Мб.

Тарыфныя планы «Плюс 1», «Плюс 2», «Вечар», а таксама група тарыфных планаў «Перспектыўныя» з 1 мая пераносяцца ў архіў, але працягваюць дзейнічаць для ўсіх падлучаных абанентаў і тарыфікуюцца па новай цане перавышэння ліміту па трафіку. Для падлучаных абанентаў WiMAX таксама працягваюць дзейнічаць «Плюсы».

Трэнд №3

Лінейка безлімітных тарыфных планаў «Дамасед» з 1 мая даступная для юрыдычных асобаў. Усе цяперашнія юрыдычныя абаненты могуць змяніць тарыф на любы з 4-х «Дамаседаў». Раней на тарыфныя планы групы «Дамасед» маглі падключыцца толькі прыватныя абаненты.


Electroname.com

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чаканага зніжэння коштаў і павелічэння хуткасці ў рамках лінейкі безлімітных тарыфных планаў не адбылося, аднак план «Дамасед» стаў даступны і юрыдычным асобам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Hi-Tech)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика