От Google ждут больших новостей. 21.by

От Google ждут больших новостей

19.05.2010 16:25 — Новости Hi-Tech |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дыялог-партрэт

...Толькi тады, знаходзячыся на мяжы смерцi, яна, мабыць, па-сапраўднаму зразумела сэнс жыцця i адчула яго смак, цымус, асалоду. Амаль паўтара года спатрэбiлася, каб зноў стаць на ногi.

Акурат з таго часу яе любiмая казка — пра двух жабянятак, якiя трапiлi ў чан са смятанай. Адно разгубiлася, склала лапкi i загiнула. А другое ўсяляк старалася ўтрымацца на паверхнi, увесь час варушыла лапкамi — i збiла масла, выратавалася...




Магчыма, гэта казка i дапамагла выбудаваць шчаслiвы шлях у асабiстым жыццi i кар’ерным поспеху Наталлi Аўдзеевай — намеснiку старшынi Пастаяннай камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, старшынi савета спецыяльнага фонду Прэзiдэнта краiны па падтрымцы таленавiтай моладзi, сакратару ЦК Кампартыi Беларусi. Так атрымалася, што да абрання дэпутатам парламента Аўдзеева працавала на кiруючых пасадах у камсамольскiх, партыйных, выканаўчых, прафсаюзных органах...

— Наталля Пятроўна, досыць распаўсюджанае меркаванне: улада i жанчына — паняццi несумяшчальныя...

— Гэта памылковы погляд. Невыпадкова апошнiм часам можна назiраць, што ў грамадстве акцэнт перастаўляецца: прыходзiць разуменне неабходнасцi супрацоўнiцтва мужчын i жанчын ва ўсiх сферах, на ўсiх узроўнях.

Прынамсi, гендэрнай праблемы (адсутнасць магчымасцi нароўнi з мужчынамi рэалiзоўваць сябе ў грамадстве) у нас не iснуе. Гэтаму садзейнiчае i заканадаўчая база, ды i Прэзiдэнт краiны заўсёды падкрэслiвае, што жанчыны павiнны быць ва ўладзе. Ужо нiкога не здзiўляюць жанчыны сярод кiраўнiкоў мiнiстэрстваў, дэпутатаў, сенатараў... На кiруючых пасадах працуюць жанчыны i «на месцах», у органах мясцовых выканаўчай i распарадчай уладаў, на прадпрыемствах, у вядучых установах, яны з’яўляюцца лiдарамi грамадскiх аб’яднанняў, партый.

— А колькi жанчын сярод дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў?

— Каля 30 працэнтаў. Калi параўноўваць з колькасным складам Палаты прадстаўнiкоў мiнулага склiкання — жанчын было тады 14 са 110. А зараз нас ужо 32.

I тым не менш... Нават пры нараджэннi дзiцяцi пачынае працаваць «зададзеная» схема. Нарадзiўся хлопчык: блакiтны канверт, цацкi — танк, пiсталет, самалёт. Калi дзяўчынка — наадварот, ружовы канверт, лялька, кветачкi... Грамадства адразу акрэслiвае рамкi, мадэль iснавання, арыентацыi: менавiта так — i не iнакш.

— Ну, дзiўна было б хлопчыка арыентаваць на лялькi-кветачкi!.. I небяспечна! Гэта спрадвечная традыцыя...

— Так, псiхалагiчныя, фiзiялагiчныя асновы ўсяго гэтага пераглядаюцца. Тым не менш грамадства садзейнiчае «перакосу». Гавораць жа: чалавек вынайшаў кола. А хто iменна: ён цi яна?..

Я двойчы абiралася дэпутатам абласнога Савета, двойчы — дэпутатам парламента. Канкурэнтамi амаль заўсёды былi мужчыны. Нi ў адной аўдыторыi не адчувала прадузятых адносiнаў да сябе з-за таго, што я жанчына. Наадварот, нават мужчыны-выбаршчыкi гаварылi: заўсёды будзе цвярозай (смяецца), скрупулёзнай у справе, больш чуйна будзе рэагаваць на звароты людзей. Мужчына — стратэг (можа, гэта i фiзiялагiчна закладзена), а жанчына — тактык. Таму каб у грамадстве была гармонiя, справу павiнны рабiць i мужчыны, i жанчыны. Гэта датычыцца i заканадаўства. Таму ў першую чаргу жанчынам быў аказаны давер працаваць над законапраектам «Аб дэмаграфiчнай бяспецы ў Рэспублiцы Беларусь», праектамi дзяржаўных праграм «Дзецi Беларусi» i «Маладыя таленты Беларусi» на 2006—2010 гг.

— Выраз «слабы пол» вас, дэпутата, не крыўдзiць, не бянтэжыць?

— Дэпутата ацэньваюць не па «палавой прыналежнасцi» — гэта абсалютна дакладна. Нiякага паслаблення мы, жанчыны, не маем. Тут ужо «слабым звяном» быць нельга. Дый увогуле ў справе нiякiх скiдак на жаночы-мужчынскi пачатак быць не можа. Так што паняцце «слабы пол» у парламенце адсутнiчае.

— Але ж мужчыны ў парламенце — джэнтльмены? Руку падаюць, дзверы адчыняюць?..

— Ну, гэта ўжо зусiм iншае! Канешне, нашы мужчыны надзвычай галантныя. I галоўны джэнтэльмен, рыцар беларускага парламента — Уладзiмiр Мiкалаевiч Канаплёў.

— «Негалосна» прызнаны рыцарам сярод жанчын-дэпутатаў?

— Безумоўна. I мы — пры тым, што дэпутаты, — адчуваем сябе жанчынамi. Якраз у тым аспекце, у ракурсе якога вы задалi пытанне. I наперад прапусцяць, i дзверы адчыняць, i не дазволяць на жанчыну голас павысiць, цяжкае падняць у камандзiроўках — гэта цудоўна. I так павiнна быць усюды, не толькi ў парламенце.

— Ва ўладных структурах жанчын намнога менш, чым мужчын...

— Так, парытэту ўсё-такi няма. Але зыходжу са свайго асабiстага вопыту i назiранняў за тым, як жанчыны рэалiзуюць сябе ў плане кар’ернага росту. Ёсць магчымасцi, блiскучая адукацыя (дзяўчына можа паступiць у любую ВНУ, калi добрая падрыхтоўка i ўсё нармальна з iнтэлектам) — i далей, калi ласка, наперад. Але... далёка не ўсе жанчыны ставяць для сябе галоўным у жыццi кар’еру.

— Можа, гэта i правiльна?

— Можа быць. У кожнага ёсць права выбару — i гэта галоўнае. Хтосьцi сумяшчае кар’еру дастаткова высокага ўзроўню (як кажуць, «мужчынскую кар’еру») i сям’ю, i пры гэтым не страчвае жаночы шарм. Хтосьцi робiць выбар: або сям’я — або кар’ера... Думаю, жанчыны часцей маглi б выбiраць першы шлях (кар’ера i сям’я), калi б менш эгаiстычнымi былi многiя з мужоў.

— Мужчыны занадта кансерватыўныя?

— Нярэдка жанчына вымушана ахвяраваць кар’ерай у iмя захавання цеплынi сямейнага ачага — увогуле, каб захаваць сям’ю i не расстацца з каханым чалавекам. Калi гаварыць асабiста пра мяне як пра жанчыну, якая зрабiла кар’еру... Безумоўна, я нiчога не дасягнула б, калi б мяне не разумеў i не падтрымлiваў муж.

— Цiкава, як вы пазнаёмiлiся, хто каго першым заўважыў?

— Мы былi камсамольскiмi важакамi. Я ўзначальвала камiтэт камсамолу Магiлёўскага педвучылiшча i паралельна выкладала там рускую мову i лiтаратуру. Вялiкая камсамольская арганiзацыя: паўтары тысячы камсамольцаў, у тым лiку 120 — маладыя педагогi. А мне — 21 год. Мой будучы муж у той час узначальваў адну з самых буйных камсамольскiх арганiзацый Магiлёўшчыны — машынабудаўнiчага iнстытута. Тады i пазнаёмiлiся.

— Нарады, пасяджэннi, камсамольскiя вучобы?..

— Так. Ён звярнуў увагу на мяне як на актывiстку. Аднак, думаю, перш за ўсё заўважыў ува мне штосьцi iншае (усмiхаецца). Тым не менш для яго важна было бачыць i лiдарскi пачатак, уменне вырашаць пытаннi, быць строгай i дзелавiтай. Яму напачатку здавалася, што я старэйшая за яго гады на тры (потым ужо прызнаўся) — настолькi па-даросламу сябе паводзiла i працавала.

— Чым зараз займаецца ваш муж?

— Працуе камерцыйным дырэктарам у беларускiм прадстаўнiцтве аднаго з буйных расiйскiх холдынгаў. Да гэтага ўзначальваў структуру ў канцэрне Белдзяржхарчпрама. Давялося яму займацца гаспадарча-арганiзатарскiмi справамi пасля таго, як мы пераехалi ў Мiнск у сувязi з маiм выбраннем: ужо сёмы год я дэпутат Палаты прадстаўнiкоў...

— Вы пераехалi ў Мiнск на пастаяннае месца жыхарства?

— Цяпер — так. Дэпутаты працуюць на прафесiйнай аснове ў Палаце прадстаўнiкоў.

— Прадастаўляецца службовая кватэра?

— Спачатку была службовая кватэра (дэпутат мае права ў ёй жыць, пакуль ажыццяўляе паўнамоцтвы). Праз пэўны час на сямейным савеце вырашылi будаваць сваё жыллё ў сталiцы. Чаму?.. Малодшаму сыну было толькi 13 гадоў, калi мяне абралi дэпутатам. Калi б у другi раз выбаршчыкi не аказалi давер, 16-гадовы сын ужо скончыў бы школу (ён пайшоў вучыцца з пяцi гадоў), стаў студэнтам ВНУ — пакiдаць яго аднаго самастойна жыць у сталiцы было б небяспечна... Сёння ж Арцёму ўжо 20 гадоў, ён вучыцца ў тэхналагiчным унiверсiтэце на 3-м курсе.

— А старэйшы сын?

— Старэйшы сын (памiж iмi рознiца 10 гадоў) i яго жонка — банкаўскiя служачыя. Прычым пачыналi яны з самага нiзу: бухгалтэрыя, начныя касы i г.д. Увага сына да банкаўскай справы невыпадковая. Мая мацi была дастаткова вядомым у краiне банкiрам: у Магiлёве ўзначальвала абласны Прамбудбанк, была намеснiкам кiраўнiка Белпрамбудбанка. У нашай сям’i ўсе ведалi: банкаўская справа — вельмi важная i сур’ёзная. А не так, як па-абывацельску некаторыя лiчаць: гэта вялiкiя грошы. Так, грошы, але не твае... Сын i нявестка працуюць у сiстэме ААБ «Беларусбанк».

— Магчыма, вы ўжо бабуля?

— Двойчы бабуля! У мяне два цудоўныя ўнукi.

— У такiм выпадку наступнае пытанне да вас — не толькi як да намеснiка старшынi Парламенцкай камiсii па адукацыi, але i як да мацi двух сыноў, бабулi двух унукаў. Наша газета неаднаразова ўзнiмала пытанне аб сацыяльных гарантыях пры паступленнi ў ВНУ для юнакоў, якiя адслужылi ў армii. Пэўныя адукацыйныя гарантыi прапiсаны для выпускнiкоў сельскiх школ (i гэта правiльна). Аднак вось сiтуацыя: выпускнiк цi выпускнiца сельскай школы па вынiках уступных iспытаў набiрае такi ж бал, як i ўчарашнi салдацiк — звольнены ў запас ваеннаслужачы. У сельскага выпускнiка ёсць пэўная «фора», i ён становiцца студэнтам ВНУ. А той, хто сумленна адслужыў Радзiме i чыiм майстэрствам мы захаплялiся ў час ваенных парадаў, вымушаны толькi марыць аб тым, каб ваеннаслужачым прадастаўлялiся канкрэтныя, рэальныя адукацыйныя гарантыi. Дарэчы, i ў савецкi час яны заўсёды iснавалi.

— Мяркую, абазначаная праблема сапраўды мае патрэбу ў дадатковым вывучэннi, прапрацоўцы. Магчыма, варта будзе iнiцыяваць змяненнi i дапаўненнi ў адпаведныя заканадаўчыя акты.

— Наталля Пятроўна, зноў пра асабiстае: калi шчыра — муж не раўнуе? Усё-такi вы ўвесь час сярод разумных, таленавiтых мужчын: дэпутаты, мiнiстры, мастакi, артысты...

— Калi б муж мяне не раўнаваў, я б можа нават i пакрыўдзiлася! (Смяецца.)

— ???

— Бо гэта можна было б расцанiць як раўнадушша, абыякавасць... Самае галоўнае — мы адзiн аднаму давяраем. Муж ведае, што я чалавек камунiкабельны, люблю павесялiцца, паспяваць, стварыць настрой для iншых. Як i любому жывому чалавеку, мне падабаюцца прыгожыя камплiменты, я з задавальненнем на iх адкажу адпаведным чынам, альбо сама стану iнiцыятарам... Але ёсць пэўныя рамкi, за якiя нi я, нi мой муж не пераступаем. Гэта ведаюць усе.

— А хто ў вашай хаце гаспадар?

— У нашай сям’i такiм чынам выбудаваны адносiны, што мы нiколi не iмкнулiся «ламаць» адзiн аднаго. Парады, крытычныя заў-вагi — гэта ўсё, безумоўна, прысутнiчае. Але, як гаворыцца, не «праз калена» — а толькi па-добраму, каб твайму дарагому чалавеку было лепш... Сказаць, што ў сям’i хтосьцi кiраўнiк, «галава» — не рызыкнула б. На шчасце, у нас усё, як i раiлi на вяселлi: любоў ды згода.

— Наталля Пятроўна, прызнайцеся: у вас, мабыць, ёсць хатняя работнiца?

— Няма. За ўсё жыццё толькi паўтара года я не працавала. Пасля нараджэння другога сына, на шостыя суткi пасля родаў, са мной здарылася вялiкая трагедыя. Тромб... Доўга я была ў нерухомым стане, потым кастылi i г.д. Але ўжо праз паўтара года мяне папрасiлi выйсцi на працу — i гэта было надзвычай важным: што ўва мне маюць патрэбу. Тады я працавала ў Цэнтральным райкаме партыi Магiлёва. Вось у той момант, калi праблемы са здароўем былi сур’ёзнымi, амаль цалкам удар прыняў на сябе муж: бацька мой ужо пайшоў з жыцця, мацi накiравалi працаваць у Манголiю... Дапамагчы не было каму. I муж, якi на той час ужо 9 гадоў адслужыў у органах унутраных спраў, вымушаны быў падаць рапарт. Даглядаў i старэйшага сына, i немаўлятку, i мяне... Вось з тых часоў мы заўсёды дапамагаем адно аднаму, падстаўляем плячо.

— Ну, напрыклад, сёння што будзе на вячэру? Пасля работы выйдзеце з Дома ўрада — i адразу ў магазiн, а потым да плiты?

— У нас гэта робiцца элементарна, галоўнае — усё арганiзаваць, як i ў любой справе. Зараз без праблем можна набыць i паўфабрыкаты, i ўжо гатовыя прадукты цудоўнай якасцi. Мы дамаўляемся: калi не атрымлiваецца ў мяне — муж ведае, што купiць. I дзецi ведаюць. Мы ўсе дарослыя. Праблем з гэтым няма, галоўнае — каб не быў пусты халадзiльнiк. Ёсць «мiкрахвалёўка» — кожны ў стане сабе прыгатаваць. Усе ведаюць, што мацi — не повар, а дом — не рэстаран. А маленькiм, канешне, дапамагаем нават з лыжачкi есцi.

— Ваша сям’я не пераборлiвая ў ежы?

— Не. Канешне, калi ў мяне выпадае вольны час... Насамрэч, гэта бывае рэдка: я паглыблена курырую сферу культуры i мастацтва. Сёння ўвечары, напрыклад, буду ў Тэатры-студыi кiнаакцёра, заўтра — на выстаўцы юнай таленавiтай мастачкi Алесi Скарабагатай... Амаль штодзень нейкiя мерапрыемствы. Аднак вольным часам з задавальненнем пешчу сваю сям’ю.

— I якая ж «фiрменная» страва?

— У нас усе абажаюць бульбу ў любым выглядзе: «калдуны», бульбачка смажаная, тушаная з грыбамi... Часам дазваляем сабе выйсцi паабедаць або павячэраць у кафэ.

Скажу шчыра: бабуляй i мацi, якая пячэ пiрагi, пiражкi i торты, я не з’яўляюся. На жаль, напэўна... Аднак нiякiх шкадаванняў мне родныя не выказваюць. Лiчу, што ўсё ж галоўнае ў шчаслiвай сям’i — добрая маральна-псiхалагiчная атмасфера.

— У дзяцiнстве вы марылi стаць актрысай — але паступiлi чамусьцi ў педiнстытут?

— Школу я скончыла з залатым медалём, у дзень апошняга званка мне споўнiлася толькi 17 гадоў. Да таго як аднесцi дакументы на фiлфак, разам з мацi прыехала з Магiлёва ў Мiнск, у тэатральна-мастацкi iнстытут. Прайшла ўсе адборачныя туры. Але ўявiце стан «дамашняй дзяўчынкi», якая пабаялася адарвацца ад сямейнага ачага. Я псiхалагiчна не была гатовая ў 17 гадоў iсцi самастойна ў дарослае жыццё.

— Пазней вы ўсё-такi скончылi ўнiверсiтэт культуры?

— Так, завочна — лёс прывёў да гэтага. Ужо дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў, была слухачом Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, з’яўляюся спецыялiстам-мiжнароднiкам, гэта таксама вельмi важна. Увогуле працаваць над сабой трэба бясконца.

— Вы лаўрэат рэспублiканскага конкурсу вакалiстаў: калi, за што?..

— З чатырох гадоў я была на сцэне... У мяне каларатурнае сапрана. Голас i зараз не падводзiць, спяваю оперу, аперэту, эстраду, рамансы. А лаўрэатам рэспублiканскага конкурсу стала пасля выканання беларускай народнай песнi «А ў полi вярба», мне было 19 гадоў... Часам спяваю, i не толькi для сябе, родных i блiзкiх — бывае, i на сцэне, калi папросяць. У Магiлёве з задавальненнем спяваю пад аркестр рускiх народных iнструментаў пад кiраўнiцтвам Леанiда Iванова, пад аркестр дзiцячай школы мастацтваў № 2. А ў Мiнску мне пашчасцiла двойчы спець пад акампанемент Васiля Раiнчыка...

У 2002 годзе Указам Кiраўнiка дзяржавы я была прызначана старшынёй савета спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi. З велiзарным задавальненнем займаюся гэтай справай. Я ведаю, як трэба працаваць з юнымi талентамi, як важна, каб нiводны не быў незаўважаным, каб кожны меў падтрымку.

— Вы заўсёды цудоўна выглядаеце: прычоска, вопратка, абутак на высокiм абцасе...

— Спачатку ў дамскiх салонах усе здзiўлялiся: куды гэта жанчына робiць прычоску на ноч гледзячы — а дзевятай гадзiне вечара, перад закрыццём салона. Альбо ў 7 — а палове восьмай ранiцы. Трэба заўсёды быць у форме — да гэтага з маленства прывучыла сям’я. У мяне быў вельмi прыгожы бацька, шматбакова адораны чалавек. Iнжынер па прафесii, ён выдатна iграў на баяне, спяваў. На жаль, рана пайшоў з жыцця: з 17 гадоў быў на фронце, некалькi разоў паранены. Мацi ён прывёз з Расii — прыгажуню, пявунню. У сям’i быў культ прыгажосцi. Хоць жыць даводзiлася па-рознаму, i часам вельмi няпроста. 1957 год, калi я нарадзiлася, быў небагатым. Мацi заўсёды лiчыла: хай будзе адна дарагая сукенка, але самая прыгожая, элегантная. Я «апранаюся» ў асноўным у буцiках, у асаблiвых выпадках звяртаюся да майстроў.

— Вы не хаваеце свой узрост?

— Навошта?.. Людзi разумныя ўспрымаюць цябе такой, як ты выглядаеш, наколькi ты энергiчны, бадзёры, аптымiстычны. Можна быць занудным у 20 гадоў i, наадварот, вельмi цiкавым — у больш познiм узросце. Маёй мацi зараз 75, але яна па-ранейшаму цiкавы, сучасны чалавек, перачытвае шмат кнiг, трэнiруе свой iнтэлект (пастаянна з энцыклапедычнымi слоўнiкамi), ёй да ўсяго ёсць справа. Такога чалавека не ўспрымаеш старым.

— Вы лiчыце сябе эмансiпiраванай жанчынай?

— Я лiчу сябе запатрабаванай жанчынай.

— У вас ёсць зайздроснiкi?

— Думаю, гэта моцнае чорнае пачуццё часам прысутнiчае ў жыццi кожнага. Стараюся не звяртаць на гэта ўвагi. Мая пазiцыя: хай лепш зайздросцяць, чым шкадуюць!

...Аднойчы ў час сустрэчы са студэнтамi Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя А. Куляшова Наталлi Аўдзеевай падарылi прыгожае жабянё з глiны. Маладыя людзi (яе выбаршчыкi) ведалi, хто любiмы казачны персанаж дэпутата. Гэты падарунак — адзiн з самых дарагiх. Таму што Аўдзеева ўпэўненая: яе любiмая казка стане маяком для многiх, дапаможа не зламацца, выстаяць у самых складаных жыццёвых калiзiях.

Таццяна ПАДАЛЯК.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сегодня в США откроется очередная ежегодная конференция для разработчиков Google I/O. На ней интернет-гигант, как ожидается, сделает ряд важных анонсов новых продуктов...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Hi-Tech)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика