Ці хопіць месца беларускім сайтам на серверах у Мінску?. 21.by

Ці хопіць месца беларускім сайтам на серверах у Мінску?

08.06.2010 16:07 — Новости Hi-Tech |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ці хопіць месца беларускім сайтам на серверах у Мінску?Усе правайдэры, згодна з Указам №60, пачалі перавозіць свае серверы з-за мяжы ў Беларусь. Але месцы ў дата-цэнтры “Белтэлекама” на вуліцы Захарава ўжо скончыліся.
 
Першай пачала пераносіць свае серверы ў Беларусь кампанія Extmedia. Паводле словаў дырэктара кампаніі Максіма Саўчанкі, гэта каласальныя выдаткі.

“Мы выкупілі серверы, якія выкарыстоўвалі на замежных пляцоўках. Зараз мы іх фізічна перавозім у Беларусь, а сайты мы перанеслі загадзя на серверы ў Беларусі, каб у кліентаў не было перапынкаў у абслугоўванні. Абсталяванне мы размяшчаем у ЦАД на Захарава. Наколькі мне вядома, у іх ёсць праблемы, таму што вялікі попыт, і яны, магчыма, не былі гатовыя, але нам пайшлі насустрач і далі некалькі стоек”.

Кампанія hoster.by таксама пачала пераносіць сайты з Масквы ў Мінск.

"Мы закупілі новае абсталяванне, размяшчаем яго ў “Белтэлекаме” і пераносім дадзеныя. Пераносім на Ўбарэвіча, таму што на Захарава месца ўжо няма",
— распавёў Еўрарадыё кіраўнік hoster.by Сяргей Павалішаў.

Выдаткі на перанос абсталявання даволі вялікія. Напрыклад, пры перавозе праз мяжу сервер становіцца амаль удвая даражэй, а на закупку новага абсталявання патрабуюцца дзясяткі тысяч долараў. Толькі адзін сервер можа каштаваць больш за 10 тысяч долараў. Усе гэтыя затраты ў выніку кампаніям давядзецца перанесці на карыстальнікаў.

“Белтэлекам” з'яўляецца манапалістам на знешні канал трафіку ў Беларусь, але адкрываць свае дата-цэнтры можа хто заўгодна. Таму кіраўнік піяр-службы кампаніі Аляксей Федарынчык прапанаваў фірмам развіваць сваю інфраструктуру, бо “Белтэлекам” даваць месца пад серверы не абавязаны.

"Дата-цэнтр “Белтэлекама” — гэта не грамадскі транспарт, груба кажучы. Гэта бізнес, якім могуць займацца іншыя кампаніі. Таму хапае месцаў ці не — гэта бізнес нашай кампаніі, і мы вызначаем, колькі мы можам выдзеліць месца. Акрамя дзвюх пляцовак у Мінску, ёсць яшчэ па адной у кожным абласным цэнтры. Таму нейкае месца ёсць".

90 працэнтаў трафіку ў Беларусі — з-за мяжы, за яго “Белтэлекам” плаціць грошы знешнім аператарам. Таму існуе меркаванне, што калі трафік сканцэнтраваць у Беларусі, то і інтэрнэт стане танней. Так лічаць некаторыя эксперты і ў “Белтэлекаме”, і ў “Мінсувязі”.

На думку Максіма Саўчанкі, такое меркаванне памылковае, бо большаць замежнага трафіку ў краіне даюць пошукавыя сістэмы ды замежныя серверы, якія ў Беларусь перанесці немагчыма.

Укладаць жа грошы ў развіццё інфраструктуры і будаваць уласныя цэнтры апрацоўкі дадзеных нявыгадна. Такія цэнтры будуць акупляцца больш за 10 год, нават калі ўкладацца разам некалькім кампаніям.

А грошай у беларускім інтэрнэце вельмі мала. У 2009 годзе на 3 мільёны карыстальнікаў было толькі 4 мільёны еўра патрачаных на інтэрнэт-рэкламу.

"Па гэтым паказчыку Беларусь знаходзіцца на апошнім месцы сярод краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы", — кажа кіраўнік праекта Gemius у Беларусі Міхаіл Дарашэвіч.

Найбольшая лічба — у Чэхіі: там прыпадае 49 еўра на чалавека, у суседняй Польшчы — 23.

Гэтыя грошы прыходзяць праз маладыя кантэнт-праекты і развіццё інфраструктуры, а ўсё гэта проста спыняе новы ўказ. Такім чынам, у Беларусі спрабуюць рэгуляваць бізнес, які яшчэ не створаны.

Найбольшая колькасць грошай, якія ідуць на інтэрнэт-рэкламу, — у Расіі: 431 мільён еўра, а Беларусь і тут знаходзіцца на апошнім месцы.

 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе правайдэры, згодна з Указам №60, пачалі перавозіць свае серверы з-за мяжы ў Беларусь. Але месцы ў дата-цэнтры “Белтэлекама” на вуліцы Захарава ўжо...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Hi-Tech)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика