У
06.10.2010 09:36
—
Новости Hi-Tech
|
У беларускім сегменце інтэрнэта налічваецца да 70 тыс. сайтаў, паведаміў генеральны дырэктар УП "Надзейныя праграмы" (TUT.BY, Hoster.by) Юрый Зісер 5 кастрычніка на прэс-канферэнцыі, прысвечанай 10-годдзю партала. Ён адзначыў, што на момант з"яўлення партала ў 2000 годзе ў беларускім сегменце інтэрнэта налічвалася каля 500 сайтаў. "За 10 гадоў працы партала байнэт пераўтварыўся. Сёння ён налічвае каля 60—70 тыс. сайтаў. Толькі ў даменнай зоне .by зарэгістравана каля 35 тыс. сайтаў. Колькі карыстальнікаў інтэрнэта ў Беларусі, ніхто дакладна не ведае — іх каля 3-4 млн. Мне здаецца, што гэта найбольш свядомая, перадавая частка грамадства", — сказаў Зісер. Гаворачы аб развіцці партала TUT.BY, гендырэктар адзначыў: "Калі гаворыш, што ты з TUT.BY, людзі пачынаюць усміхацца. Значыць, мы робім штосьці добрае для людзей і для краіны". "Мы нейтральныя, не спрабуем заняць пазіцыю нейкай часткі грамадства, мы за кансалідацыю ў імя развіцця нашай краіны. Мы краінавы партал і не можам дазволіць сабе нейкіх крайнасцей, мы працуем з усімі", — падкрэсліў кіраўнік TUT.BY. Галоўны рэдактар партала Марына Золатава паведаміла, што колькасць унікальных наведвальнікаў стужкі навін партала вырасла з 6 тыс. у 2004 годзе да 140 тыс. у 2010-м, а колькасць наведванняў складае 1,5-2 млн. у дзень у залежнасці ад падзей. Золатава адзначыла, што ў свой час навіны TUT.BY пачыналіся як дайджэст інфармацыі з мноства беларускіх і замежных крыніц. Сёння дайджэст — толькі частка стужкі навін. Значную яе частку складаюць уласныя матэрыялы партала. Ідэя стварэння беларускага партала TUT.BY прагучала 5 кастрычніка 2000 года на інтэрнэт-форуме газеты "Компьютерные вести". Першапачаткова новы рэсурс уключаў бясплатную электронную пошту, навіны, надвор"е, курсы валют, цэны на паліва і гасцявую кнігу. У канцы 2000 года з"явіліся форумы і лічыльнікі наведванняў, сталі аказвацца паслугі платнага хостынга і інтэрнэт-рэкламы. Цяпер на партале існуе каля 50 тэматычных раздзелаў: пошукавая сістэма па беларускім і расійскім інтэрнэце, навіны, сацыяльная сетка, гандлёвая пляцоўка, сэрвісы пошуку працы і нерухомасці, даведачная інфармацыя, афіша культурных мерапрыемстваў, інтэрнэт-тэлебачанне і інш. Партал наведвае штомесяц больш за 2 млн. карыстальнікаў. З іх каля 400 тыс. робяць гэта штодзённа, 1,1 млн. — штотыднёва. Наведвальнасць партала расце на 3—5% у месяц, трафік — на 7%. У лютым 2009 года бізнес TUT.BY стаў міжнародным: сумесна з расійскімі і казахстанскімі партнёрамі быў адкрыты казахстанскі партал NUR.KZ. Гэты праект займае лідзіруючыя пазіцыі ў лакальных рэйтынгах. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У беларускім сегменце інтэрнэта налічваецца да 70 тыс. сайтаў, паведаміў генеральны дырэктар УП "Надзейныя праграмы" (TUT.BY, Hoster.by) Юрый Зісер 5 кастрычніка на...
|
|