Facebook прэзентуе сэрвіс электроннай пошты?
13.11.2010 18:03
—
Новости Hi-Tech
|
Сацыяльная сетка Facebook прэзентуе ўласны сэрвіс электроннай пошты 15 лістапада. Аб гэтым піша тэхнаблог TechCrunch са спасылкай на ананімныя крыніцы. У гэты дзень у Сан-Францыска пройдзе прэс-канферэнцыя стваральніка Facebook Марка Цукерберга. Афіцыйна тэма прэс-канферэнцыі пакуль не называецца, аднак чакаецца, што яна будзе прысвечаная прэзентацыі сэрвісу пад кодавай назвай Facebook Titan. Чакаецца, што ўсе карыстальнікі найбуйнейшай у свеце сацыяльнай сеткі змогуць атрымаць ўласныя адрасы электроннай пошты, якія сканчаюцца на@facebook.com. Пры гэтым паведамляецца, што Facebook падрыхтаваў паўнавартасны вэб-кліент электроннай пошты, які можа скласці канкурэнцыю іншым папулярным сэрвісам электроннай пошты, у тым ліку Google Mail, Microsoft Hotmail і Yahoo! Mail. Упершыню аб праекце Titan стала вядома ў лютым 2010 года. Тады TechCrunch пісаў, што карыстачы Facebook атрымаюць магчымасць абменьвацца паведамленнямі электроннай пошты па пратаколах IMAP і POP. Мяркуецца, што доступ да паштовага сэрвісу атрымаюць усе карыстачы Facebook, лік якіх па ўсім свеце перавышае 500 мільёнаў чалавек. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сацыяльная сетка Facebook прэзентуе ўласны сэрвіс электроннай пошты 15 лістапада. Аб гэтым піша тэхнаблог TechCrunch са спасылкай на ананімныя крыніцы.У гэты дзень у...
|
|