MySpace пачне супрацоўнічаць са сваім галоўным канкурэнтам Facebook
18.11.2010 13:39
—
Новости Hi-Tech
|
Папулярныя ва ўсім свеце сацыяльныя сеткі Facebook і MySpace абвесцяць аб супрацоўніцтве. Эксперты з цікавасцю чакаюць падрабязнасцяў пра дэталі партнёрства дзвюх кампаній. Раней MySpace, падкантрольная News Corp. Руперта Мёрдака, правяла рэбрэндынг свайго сайта, галоўная мэта якога была ў дыстанцыяванні ад свайго галоўнага канкурэнта — Facebook. Паводле інфармацыі крыніцы, афіцыйная аб’ява аб супрацоўніцтве прагучыць на сустрэчы выканаўчага дырэктара Myspace Майка Джонса і прадстаўніка кіраўніцтва Facebook, якая пройдзе на гэтым тыдні. Аналітыкі мяркуюць, што кампаніі маюць намер інтэграваць некаторыя сэрвісы. У прыватнасці, MySpace можа пачаць выкарыстанне платформаў Facebook, сярод якіх Facebook Platform або Facebook Connect. Нагадаем, што MySpace, запушчаная ў 2003 годзе, утрымлівала сусветнае лідарства па колькасці карыстальнікаў да лютага 2009 года, калі саступіла першынства Facebook. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Папулярныя ва ўсім свеце сацыяльныя сеткі Facebook і MySpace абвесцяць аб супрацоўніцтве. Эксперты з цікавасцю чакаюць падрабязнасцяў пра дэталі партнёрства...
|
|