Самыя сексуальныя дамены .by занятыя кіберсквотэрамі?. 21.by

Самыя сексуальныя дамены .by занятыя кіберсквотэрамі?

05.10.2012 01:24 — Новости Hi-Tech |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Запамінальныя дамены .by прададуць з аўкцыёну, але не ўсе... Многія "смачныя" паспелі захапіць дагэтуль.

Новы тэхнічны адміністратар зоны .by выставіў на аўкцыён 250 даменных імёнаў. Бо раней яны былі выключаныя з рэестру Аператыўна-аналітычным цэнтрам з-за выяўленых парушэнняў — іх не было ў адкрытым продажы 10 гадоў. Прададуць даменныя імёны ў чатыры этапы, першы з якіх скончыцца 11 кастрычніка. Грошы пойдуць дзіцячым дамам.




"Самая буйная стаўка — 125 мільёнаў рублёў за дамен business.by. Ёсць імёны, на якія пакуль ставак не было", — распавядае Еўрарадыё дырэктар hoster.by Сяргей Павалішаў. Дарэчы, дамен business.com у свой час каштаваў 360 мільёнаў долараў.

Еўрарадыё заўважыла, што шмат якія "смачныя" дамены сёння занятыя. Але... сайтаў пад такімі адрасамі не існуе. Напрыклад, gazeta.by, money.by, sex.by, music.by, info.by.

Гэтыя дамены зарэгістраваныя на адну кампанію — Informational Business Club Ltd. Праз whois бачым, што на яе ж зарэгістраваныя ўсе сэрвісы кампаніі "Адкрыты кантакт", ранейшага тэхнічнага адміністратара беларускай даменнай зоны. Дамены занятыя, але сайтаў няма! З мэтай набыць адрас gazeta.by звяртаемся па ўказаным тэлефоне.

"Вы не зможаце гэта купіць. Калі мы яго не выкарыстоўваем, гэта яшчэ нічога не значыць. У нас вельмі шмат сайтаў, мы іх прадаваць не будзем. Калі вас нейкія іншыя цікавяць, то можаце ўжо па іншым нумары іх набыць".

Усе гэтыя дамены былі зарэгістраваныя 20 жніўня 2002 года. Не выкарыстоўваліся 10 гадоў! Згодна з сэрвісам whois у гэты ж дзень і быў зарэгістраваны дамен ok.by — старонка "Адкрытага кантакту".

Многія прыгожыя дамены таксама доўгі час не былі даступныя для рэгістрацыі. Але летам 2011 года яны раптам з'явіліся ў доступе, іх пачалі актыўна скупляць.




29 ліпеня 2011 года невядомыя фізічныя асобы набылі cd.by, help.by, xxx.by, а 15 жніўня таксама невядомай асобай былі зарэгістраваныя дамены blog.by, book.by, books.by, by.by, love.by, vodka.by. Усё яны не выкарыстоўваюцца!

Як даведалася Еўрарадыё, раней гэтыя дамены былі ў так званым "стоп-лісце": іх немагчыма было набыць. Яны 10 гадоў не былі выстаўленыя ў адкрыты продаж.

У 2011 годзе адміністратарам даменнай зоны быў яшчэ "Адкрыты кантакт", але ўжо былі вядомыя вынікі конкурсу, пасля якога новым адміністратарам сталі "Надзейныя праграмы". Але ж цалкам правы адміністратара апошнім дасталіся толькі 23 лютага 2012 года. У 2011 годзе многія самыя прыгожыя дамены з'явіліся ў продажы і разышліся ўсяго за 20 баксаў. Астатнія былі выключаныя з рэестру ААЦ і цяпер прадаюцца з аўкцыёну. business.by ужо каштуе 15 тысяч долараў!

"Ёсць людзі — фізічныя асобы, якія валодаюць сотнямі даменаў, а то і па 500 - 1000 даменаў у зоне .by", — кажа Сяргей Павалішаў.

Цяпер паняцця "стоп-ліста" няма, і ўсе свабодныя дамены можна зарэгістраваць. Дамены, якія былі выключаныя з рэестру, пойдуць з малатка. Тыя, якія ніхто не купіць на аўкцыёне, стануць даступнымі для рэгістрацыі.

"Калі з нейкіх прычынаў некаторыя дамены не знойдуць уладальніка, няхай тады сквотэры далучаюцца і скупляюць гэтыя дамены. Як тэхнічны адміністратар мы не маем права ўтрымліваць гэтыя дамены".

Атрымоўваецца, што сотні прыгожых даменаў .by сёння занятыя, але не выкарыстоўваюцца. Ва ўсім свеце так працуюць кіберсквотэры. У перыяд перадачы адміністратарскіх правоў у зоне .by яны адхапілі добры куш. А пасля таго як у Беларусі запрацаваў сэрвіс whois, пра гэта стала вядома.

Дарэчы, частку даменаў забраніраваў і Аператыўна-аналітычны цэнтр. Напрыклад, drugs.by, porno.by, а таксама president.by, lukashenko.by і newpresident.by не даступныя для рэгістрацыі, бо занятыя.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Запамінальныя дамены .by прададуць з аўкцыёну, але не ўсе... Многія "смачныя" паспелі захапіць дагэтуль. Еўрарадыё заўважыла, што шмат якія "смачныя" дамены сёння...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Hi-Tech)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика