Налепкi на новы лад: першыя стыкеры ў Viber на беларускай мове. 21.by

Налепкi на новы лад: першыя стыкеры ў Viber на беларускай мове

31.12.2015 13:22 — Новости Hi-Tech |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Напярэдадні навагодніх святаў у Viber з’явіліся налепкi (стыкеры) на беларускай мове: гэта першы пак з нацыянальнай тэматыкай за ўвесь час існавання гэтага папулярнага мэсэнджара з беларускімі каранямі.

Налепкi за нейкія пару гадоў сталі паўнапраўнымі жыхарамі вэб-прасторы. Калі раней яны выкарыстоўваліся толькі ў адным японскім мэсэнджары, пра існаванне якога ведалі бадай некалькі сяброў, то зараз рыжага лупатага ката шле вам нават мама, а тэставыя заданні для дызайнераў могуць гучаць так: «Намалюйце персанажа для налепак».

Да налепак пачалі ставіцца з належнай павагай і перасталі блытаць з папяровымі налепкамі, калі высветлілася, што ўсе гэтыя смешныя зайчыкі і панды змаглі вывесці віртуальныя зносіны на новы ўзровень і зрабіць нашу перапіску ў два, а то і ў тры разы больш эмацыйнай і разнастайнай.

Навагоднiя налепкi пад назвай «Традыцыi на новы лад» заслугоўваюць ўвагі найперш праз сваю стопрацэнтную беларускасць: выкарыстоўваецца толькі беларуская мова, беларускія жартоўныя выказванні і традыцыйныя навагоднія і калядныя героі: Святы Мікалай, снегавік і каза, якія не саступаюць у абаяльнасці заморскім персанажам. Упэўненыя, што ў мінулым годзе падчас навагодніх святаў вам іх не хапала!

Зараз магчымасць павіншаваць блізкіх і сяброў на беларускай мове ды з гумарам ёсць у кожнага, хто запампуе гэты бясплатны пак, а для нашых суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой, ён стане цёплым напамінам пра родную мову і традыцыі.

http://stickers.viber.com/pages/bulbash_by





 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні навагодніх святаў у Viber з’явіліся налепкi (стыкеры) на беларускай мове: гэта першы пак з нацыянальнай тэматыкай за ўвесь час існавання гэтага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Hi-Tech)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика