Канфiскавана буйная партыя метамфетамiну
04.09.2009
—
ЧП
|
Сёлета ў жнiўнi Камiтэтам дзяржаўнай бяспекi былi знiшчаны два каналы распаўсюджвання буйных партый вельмi небяспечнага псiхатропнага рэчыва — метамфетамiну, паведамiлi рэдакцыi ў цэнтры iнфармацыi i грамадскiх сувязяў КДБ. Супрацоўнiкi падраздзялення па барацьбе з наркабiзнэсам затрымалi на месцы злачынства адразу пяцярых наркагандляроў. Як высветлiлася, распаўсюджваннем наркотыкаў сярод моладзi займалiся адразу дзве асобныя групоўкi. Потым, у вынiку праведзеных вобыскаў па месцы жыхарства збытчыкаў была канфiскавана буйная партыя метамфетамiну. У дачыненнi да затрыманых заведзена крымiнальныя справы. Наркагандляры арыштаваныя i ўтрымлiваюцца пад вартай. Вядзецца следства. Сяргей ПАЛІНIН. |