Разбiў... касавы апарат
08.09.2009
—
ЧП
|
У полацкую мiлiцыю звярнулася па дапамогу загадчыца кавярнi "Алена". Жанчына расказала, што сярод белага дня невядомы мужчына прыйшоў у кавярню i без тлумачэння разбiў касавы апарат. Мiлiцыянеры затрымалi 29-гадовага хулiгана. Высветлiлася, што ён беспрацоўны. Чым яму так не спадабаўся звычайны касавы апарат — гэта высветляць падчас следства. Аляксандр ПУКШАНСКІ. |