Спакуса вагой у 945 мiльёнаў
08.09.2009
—
ЧП
|
Амаль мiльярд рублёў (да яго не хапiла ўсяго каля 55 мiльёнаў) паклала ва ўласную кiшэню службовая асоба аднаго з прадпрыемстваў, якая гэтыя грошы "зарабiла" на злоўжываннi сваiмi паўнамоцтвамi. Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, спакушэння вялiкiмi грашыма не вытрывала службовая асоба прадпрыемства "Будпластпраект". У прыватнасцi, 50-гадовы мiнчанiн падазраецца ў тым, што пры выкананнi работ па замене аконных блокаў у будынках гiмназii №1, таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гандлёвы дом "Мiрпрадукт" i ўнiтарнага прадпрыемства "Бытэкс" учынiў крадзеж 945,4 мiльёна рублёў. У дачыненнi да яго пракуратурай Мiнска па матэрыялах падраздзяленняў па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi ГУУС i Фрунзенскага РУУС узбуджаная крымiнальная справа. Ігар ГРЫШЫН. |