Звалiўся з двух метраў — насмерць. 21.by

Звалiўся з двух метраў — насмерць

24.09.2009 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыхар г. Ляхавiчы праводзiў дэмантаж сцяны на ферме в. Нiвiшча i звалiўся. І хоць вышыня той сцяны была ўсяго два метры i чалавека даставiлi ў бальнiцу, ён памёр ад цяжкiх пашкоджанняў.

"П'яныя" жыгулi супраць аўтобуса

"Жыгулi" выскачылi на галоўную магiстраль каля крамы "Пiнск" у Баранавiчах i сутыкнулiся з аўтобусам. У машыне акрамя вадзiцеля было пяць пасажыраў, якiя i пацярпелi, а вадзiцель вылез з аўтамабiля i кiнуўся наўцёкi. Каля аднаго з дамоў у Паўночным мiкрараёне ўцекачу стала кепска i яго падабрала "хуткая дапамога", якая праязджала мiма. У "Жыгулях" мiлiцыянеры знайшлi разбiтыя бутэлькi ад гарэлкi, ды i пасажыры былi п'яныя. У аўтобусе нiхто не пацярпеў.

Смерць пад камбайнам

На полi, побач з в. Сялоўшчына Бярозаўскага раёна, камбайнам "Палессе-800" быў траўмаваны мясцовы жыхар. 74-гадовага мужчыну выратаваць не ўдалося.

Сымон Свiстуновiч.

Укралi ў бабулi... танометр

У дом да 84-гадовай пенсiянеркi з вёскi Масевiчы Маларыцкага раёна залезлi два зладзюжкi-аднавяскоўцы i вынеслi 800 тысяч рублёў, прадукты i нарыхтоўкi на зiму. Забралi нават апарат для вымярэння цiску.

Яна СВЕТАВА.

Расчахлiў стрэльбу? Значыць, браканьер!

На тэрыторыi Баранавiцкага лясгаса супрацоўнiкi Слонiмскай мiжрайiнспекцыi аховы прыроды тармазнулi аўтамашыну i ўбачылi трох жыхароў з Ляхавiцкага раёна. Тыя сядзелi з расчахлёнымi стрэльбамi i трымалi пры сабе паляўнiчага сабаку. Лiцэнзii на паляванне ў iх не было, а гэта ўжо лiчыцца браканьерствам. Парушальнiкам пагражае штраф да 50 базавых велiчыняў i канфiскацыя стрэльбаў.

Сымон Свiстуновiч.

Каля газаправода... артылерыйскi снарад

У Дубровенскiм раёне каля вёскi Рэдзькi пры аглядзе газаправода "Ямал-Еўропа" (на 415-м кiламетры) работнiк арганiзацыi, якая абслугоўвае газаправод, знайшоў артылерыйскi снарад калiбру 105 мiлiметраў часоў Вялiкай Айчыннай вайны. Небяспечную знаходку знiшчылi.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар г. Ляхавiчы праводзiў дэмантаж сцяны на ферме в. Нiвiшча i звалiўся. І хоць вышыня той сцяны была ўсяго два метры i чалавека даставiлi ў бальнiцу, ён памёр ад цяжкiх пашкоджанняў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика