Несапраўдны паляўнiчы
29.09.2009
—
ЧП
|
Работнiкi Мсцiслаўскай мiжрайiнспекцыi ў паляўнiчых угоддзях затрымалi грамадзянiна, якi ў цёмны час сутак паляваў без дазвольнага дакумента, у забаронены для палявання перыяд. Пры праверцы дакументаў парушальнiк паказаў дзяржаўнае пасведчанне на права палявання i дазвол на права захоўвання i нашэння паляўнiчай зброi, якое было падоўжана да красавiка 2011 года. Аднак пры далейшым разборы высветлiлася, што ў 2005 годзе гэты грамадзянiн быў асуджаны за незаконны абарот зброi. У сувязi з гэтым ён не мог на законных падставах атрымаць дакументы на права палявання i на паляўнiчую зброю. Акрамя таго, высветлiлася, што ў адзiнай базе звестак МУС за гэтым чалавекам паляўнiчая стрэльба, з якой ён паляваў, не значылася. Матэрыялы накiраваныя для далейшай праверкi. Сяргей РАСОЛЬКА. Генеральны дырэктар з Масквы — кантрабандыстНа аўтадарозе мяжа Расii — Мiнск — Брэст ранiцай ля вёскi Высокае Аршанскага раёна мiлiцыянеры з ДАІ разам з супрацоўнiкамi падатковай iнспекцыi затрымалi "Таёту" з кантрабандным алкаголем. Вызначана, што розныя спiртныя напоi (усяго 22,5 лiтра) вёз пасажыр машыны — 57-гадовы генеральны дырэктар маскоўскай фiрмы. А кiраваў аўто вадзiцель фiрмы. Паколькi дакументы на вялiкую партыю спiртнога адсутнiчалi, алкаголь канфiскавалi. Складзены адмiнiстрацыйны пратакол за парушэнне адпаведнага заканадаўства. Аляксандр ПУКШАНСКI. Раней кралi рыбу, цяпер — кансервыНоччу абакралi павiльён брэсцкага прыватнага прадпрыемства. Вынеслi пiва, цыгарэты i прадукты харчавання на суму каля 5 мiльёнаў рублёў. Зладзеi затрыманы па гарачых слядах. Iмi былi маладыя непрацуючыя брастаўчане, якiя ўжо асуджалiся за незаконную здабычу рыбы. Яна СВЕТАВА. Бабруйскiя "Фальксвагены" збiлi дзвюх жанчын28 верасня ў Магiлёўскай вобласцi адбылiся два дарожныя здарэннi са смяротным зыходам. У абодвух выпадках аўтамабiлi маркi "Фальксваген", якiмi кiравалi жыхары горада Бабруйска, сталi прычынай смерцi жанчын. Першае ДТЗ адбылося на вулiцы Iнтэрнацыянальнай у Бабруйску: 24-гадовы вадзiцель быў няўважлiвым на нерэгуляваным пешаходным пераходзе i наехаў на 69-гадовую пенсiянерку, якая памерла на месцы. У той жа панядзелак каля 21-й гадзiны на аўтатрасе "Мiнск—Гомель" паблiзу вёскi Падрэчча Кiраўскага раёна "Фальксваген Транспарцёр", якiм кiраваў 37-гадовы бабруйчанiн, наехаў на жанчыну. Яна стаяла на краi дарогi i не была пазначана ў цемры флiкерамi: 33-гадовая жыхарка Клiчава загiнула ад атрыманых траўмаў. Алена Казлова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнiкi Мсцiслаўскай мiжрайiнспекцыi ў паляўнiчых угоддзях затрымалi грамадзянiна, якi ў цёмны час сутак паляваў без дазвольнага дакумента, у забаронены для палявання перыяд. |
|