Двухгадовы хлопчык загінуў, зачапіўшыся курткай за парэнчы
08.10.2009
—
ЧП
|
Пракуратура Столінскага раёна праводзіць праверку па факце гібелі 7 кастрычніка ў вёсцы Асаўцы двухгадовага хлопчыка. Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры, цела дзіцяці каля 13.00 на лесвічнай пляцоўцы паміж першым і другім паверхам у доме па месцы жыхарства знайшоў яго сваяк. Хлопчык зачапіўся капюшонам курткі за металічны штыр парэнчаў і павіс. Хутчэй за ўсё, прычынай смерці дзіцяці стала ўдушэнне. На гэты час вядома, што ён і яго трохгадовая сястра гулялі адны ў двары свайго дома. Дзіця разам з сям’ёй пражывала ў кватэры на другім паверсе двухпавярховага жылога дома. Паводле адной з версій, хлопчык загінуў, калі падымаўся ўверх па лесвічным маршы. Канчатковую прычыну смерці ўстановіць судова‑медыцынская экспертыза. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура Столінскага раёна праводзіць праверку па факце гібелі 7 кастрычніка ў вёсцы Асаўцы двухгадовага хлопчыка. |
|