Сiгналiзацыя не дапамагла?
13.10.2009
—
ЧП
|
Ноччу ў Гомелi невядомы выкраў аўтамабiль "LEXUS RX 330". Машына была абсталяваная сiгналiзацыяй, тым не менш гаспадар зразумеў, што пазбаўлены сродку перамяшчэння толькi ў 7.30 ранiцы. Ірына АСТАШКЕВIЧ. Малако выратавалi iнспектары ДАIАб гэтым кур'ёзным здарэннi днямі "Звязда" расказала сваiм чытачам. У самым цэнтры Гомеля — на плошчы Ленiна, сярод белага дня iнспектары дарожна-патрульнай службы ДАI прыпынiлi 48-гадовага вадзiцеля, якi вёў аўтамабiль ГАЗ 33-09 у стане алкагольнага ап'янення. Медыцынскi агляд падцвердзiў, што ў яго крывi 1 прамiле алкаголю. Малако, якое знаходзiлася ў машыне, хутка сапсавалася б, калi б машыну адагналi на стаянку для далейшых разбораў. П'янага iнспектары ДПС пасадзiлi побач на сядзенне для пасажыраў, бо ў яго былi дакументы на прадукты i ён яшчэ памятаў, куды трэба ехаць, i самi пачалi тэрмiновую дастаўку прадукту да 10 крамаў Гомеля, дзе вельмi здзiўлялiся, калi малако iм прывозiў мiлiцыянер. У прэс-службе ДАI УУС Гомельскага аблвыканкама расказалi, што аперацыю па выратаваннi малака, якое, як i машына, належыць сельскагаспадарчаму камбiнату "Ляскавiчы" Петрыкаўскага раёна, паспяхова правялi iнспектары ДАI Леанiд Беларус i Уладзiмiр Саўчанка. А вадзiцеля з 30-гадовым стажам кiроўцы чакае суд. Хутчэй за ўсё, яго не толькi пазбавяць правоў, але i накладуць штраф за кiраванне аўтамашынай у нецвярозым стане. Iрына АСТАШКЕВIЧ. Мацi i сын разам загiнулi ў агнi81-гадовая жыхарка маленькай вёсачкi Спаскае Полацкага раёна i яе 56-гадовы сын загiнулi пры пажары ў iх доме. Як паведамiлi "Звяздзе" ў Вiцебскiм абласным упраўленнi па надзвычайных сiтуацыях, дом, якi знiшчыў агонь, убачыў ранiцай старшыня сельскага Савета, калi праязджаў мiма. У вёсцы ўсяго шэсць дамоў i трохi болей за дзесяць жыхароў. У вынiку пажару агнём былi знiшчаныя рублены дом плошчай 72 квадратныя метры, лазня, гаспадарчая забудова. Мяркуецца, што прычына пажару — неасцярога пры курэннi загiнулага мужчыны. Дарэчы, суседзямi i тымi, хто ведаў загiнулых, яны характарызавалiся як аматары спiртных напояў. А ў Шаркоўшчынскiм раёне пры пажары дома таксама загiнуў гаспадар — 62-гадовы пенсiянер. Вызначылi, што i ён курыў у нецвярозым стане. Жанчына-кiроўца загiнула, пасажыркi параненыяТрагедыяй скончылася паездка трох маладых жанчын на аўтамабiлi. Як паведамiлi "Звяздзе" ў Вiцебскiм абласным упраўленнi па надзвычайных сiтуацыях, днём на аўтадарозе ў вёсцы Новая Палата Полацкага раёна 28-гадовая кiроўца "Опеля" не справiлася з кiраваннем, у вынiку чаго аўто апынулася ў кювеце, урэзалася ў дрэва. Жанчына, якая пражывала ў вёсцы Бабавiкi Полацкага раёна, памерла на месцы аварыi. Пасажырка аўто — 24-гадовая ўладальнiца аўтамабiля — аднавяскоўка загiнулай атрымала пералом нагi. Таксама траўму нагi атрымала яшчэ адна пасажырка — 25-гадовая жыхарка Полацка. Iх шпiталiзавалi. Аляксандр ПУКШАНСКI. Аўтазапчасткi бяспечныя?Не вельмi ў гэтым упэўненыя супрацоўнiкi камiтэта дзяржкантролю па Гомельскай вобласцi, якiя правялi праверку дзейнасцi 23 iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, што гандлююць аўтазапчасткамi на рынках, паведамiлi ў прэс-службе ўстановы. Выяўлена мноства парушэнняў закона. Напрыклад, у 18 прадпрымальнiкаў адсутнiчала iнфармацыя аб таварах i вытворцах на дзяржаўных мовах (150 найменняў тавараў на суму 12,6 мiльёна рублёў), у 17 тавары прадавалiся без дакументаў, якiя пацвярджаюць бяспечнасць i якасць (63 найменнi на суму 2,8 мiльёна рублёў). Сем прадпрымальнiкаў выкарыстоўвалi неправамерныя сродкi вымярэнняў, адзiн парушыў падатковае заканадаўства. Па вынiках праверкi 23 iндывiдуальныя прадпрымальнiкi i тры адказныя асобы прыцягнутыя да адмiнiстрацыйнай адказнасцi на агульную суму больш чым 11 мiльёнаў рублёў. Iрына АСТАШКЕВIЧ. Хацеў згуляць у нарды?I ўкраў гульню з такой назвай коштам у 180 тысяч у краме па вулiцы Набярэжнай iмя Францыска Скарыны ў Брэсце. Злодзея затрымалi, iм быў 21-гадовы брастаўчанiн, якi ўжо мае судзiмасць. Забраў грошы ў iнвалiдаНепадалёк ад кавярнi "Грыль" на вулiцы Савецкай у Брэсце iнвалiд другой групы паклаў кашалёк на столiк i не заўважыў, як грошы знiклi. 200 000 рублёў выцягнуў з кашалька раней судзiмы злодзей. Але быў затрыманы. Яна СВЕТАВА. Наехаў на возБеспрацоўны з Мiнска iмчаў на аўтамашыне "Фальксваген-Транспарцёр" i каля в. Вайцешын Бярозаўскага раёна не размiнуўся з жыхаром в. Пяскi, якi ехаў на возе ў тым жа напрамку. 56-гадовы мужчына загiнуў на месцы. Вадзiцеля затрымалi. Павалiлася дрэваВечарам у г/п Антопаль Драгiчынскага раёна трагiчна загiнуў адзiн з жыхароў. На чалавека ў двары яго дома павалiлася дрэва i смяротна траўмавала. Хто гаспадар?На станцыi Каменная пры праверцы дызель-цягнiка "Забалоцце-Брэст" супрацоўнiкi мiлiцыi знайшлi 230 лiтраў спiрту. Дзесяць канiстраў былi схаваныя пад сядзеннямi ў розных вагонах. Гаспадар спiрту не заявiў пра сябе. Сымон Свiстуновiч. "Металiсты"У Расонскiм раёне мiлiцыянеры затрымалi "ЗIЛ — 131" , на якiм 28-гадовы жыхар раённага цэнтра перавазiў 4 тоны лому каляровага металу на суму каля 6,5 мiльёна рублёў. Паколькi адпаведных суправаджальных дакументаў на груз не было, склалi адмiнiстрацыйны пратакол. А ў Гарадоцкiм раёне затрымалi грамадзянiна Расii — жыхара Пскоўскай вобласцi. Ён перавозiў таксама на грузавiку "ЗIЛ" лом чорнага металу коштам 3,8 мiльёна рублёў. Тры "Вiцязi", дзве печкi...У вёсцы Вiраўля Гарадоцкага раёна ноччу з крамы спажывецкай кааперацыi скралi тры тэлепрыёмнiкi "Вiцязь", дзве мiкрахвалёвыя печкi, посуд, плэер, прадукты харчавання, цыгарэты, посуд, парфуму... Усяго на суму 6,5 мiльёна рублёў. Мiлiцыянеры затрымалi зладзеяў. Iмi былi 31-гадовы грамадзянiн Расii, якi жыве ў Смаленскай вобласцi, i 25-гадовы жыхар Вiцебска. Абодва — беспрацоўныя. Узбуджана крымiнальная справа. Аляксандр ПУКШАНСКI. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ноччу ў Гомелi невядомы выкраў аўтамабiль "LEXUS RX 330". Машына была абсталяваная сiгналiзацыяй, тым не менш гаспадар зразумеў, што пазбаўлены сродку перамяшчэння толькi ў 7.30 ранiцы. |
|